Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Даследаванні ДНК паказваюць, што першая польская дынастыя Пястаў таксама была прышлай. Як Рурыкавічы ды Гедымінавічы

Дата публикации: 28-04-2026 05:00:00



Основное содержимое страницы с новостью.

Даследаванні ДНК паказваюць, што першая польская дынастыя Пястаў таксама была прышлай. Як Рурыкавічы ды Гедымінавічы

Польскі нацыянальны гонар абапіраецца ў тым ліку на той факт, што яе першыя кіраўнікі мелі мясцовае, чыста славянскае паходжанне, дынастыю якіх выводзілі ад простага ўладара-аратага, які аб'яднаў вакол сябе тутэйшыя плямёны. Але найноўшае палеагенетычнае расследаванне паказвае, што стваральнікамі польскай дзяржаўнасці былі зусім не славяне.

Помнік князям Мешку I і Баляславу Храбраму з дынастыі Пястаў у Залатой капліцы ў Познаньскай катэдры

Група генетыкаў і гісторыкаў з Інстытута біяарганічнай хіміі Польскай акадэміі навук паставіла сабе за мэту стварыць паўнавартасны генетычны партрэт Пястаў — легендарнай кіруючай дынастыі, з якой пачынаецца летапісная гісторыя Польшчы.

Вынікі даследавання, якое разбурае гістарычныя міфы, былі апублікаваныя ў красавіку 2026 года ў выданні Nature Communications.

Праца пачалася з пошуку сапраўдных парэшткаў сярод 340 меркаваных месцаў пахавання. Рэальныя касцяныя фрагменты знайшлі толькі ў 8 лакацыях, з якіх здабылі 66 узораў для экстракцыі старажытнай ДНК. Галоўным месцам даследавання стаў сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі Мазавецкай у Плоцку, дзе косткі ў крыптах былі безнадзейна пераблытаныя яшчэ падчас раскопак у 1970‑х гадах. Старыя біркі з імёнамі каралёў не адпавядалі рэчаіснасці, таму навукоўцам давялося праводзіць маштабны скрыжаваны аналіз.

Дзеля вяртання імёнаў косткам даследчыкі супаставілі гістарычныя летапісы з вынікамі радыевугляроднага датавання і паказчыкам ESA (Estimated Skeletal Age — біялагічны ўзрост чалавека на момант смерці, які антраполагі вылічваюць па стане зубоў і швоў чэрапа).

У выніку строгага адбору навукоўцы змаглі атрымаць 17 якасных геномаў мужчын, якія пранумаравалі ад PIAST01 да PIAST17 і пачалі гістарычнае расследаванне.

Аднаўляючы імёны

Працэс ідэнтыфікацыі нагадваў складанне звышскладанага пазла, дзе галоўным інструментам стала вывучэнне Y-храмасомы.

Унікальнасць гэтай часткі чалавечага генома палягае ў тым, што яна не падвяргаецца рэкамбінацыі і перадаецца выключна па мужчынскай лініі ад бацькі да сына практычна ў нязменным выглядзе. Гэта робіць Y-храмасому ідэальным маркерам для адсочвання дынастычнай пераемнасці праз дзясяткі пакаленняў, дазваляючы дакладна вызначаць прамых нашчадкаў і выяўляць гістарычныя факты перарывання біялагічнага роду.

Абапіраючыся на гэты метад, генетыкі пачалі разбірацца ў гістарычных хітраспляценнях лёсаў прадстаўнікоў дынастыі Пястаў. Напрыклад, узор пад індэксам PIAST03 меў паказчык біялагічнага ўзросту каля 25 гадоў, што разам з датаваннем ідэальна супала з біяграфіяй князя Лешака, які памёр у 1186 годзе ва ўзросце ад 21 да 26 гадоў. Геном PIAST05 дакладна ідэнтыфікавалі як мазавецкага князя Конрада I (памёр у 1247 годзе ва ўзросце каля 60 гадоў).

Але самыя цікавыя адкрыцці пачаліся пры вывучэнні сваяцкіх сувязяў.

Пячатка Баляслава II Мазавецкага, які быў у першым шлюбе з Гаўдэмундай, дачкой вялікага князя літоўскага Трайдзеня. Фота: Wikimedia Commons

Праграмны аналіз паказаў, што індывід PIAST06, ідэнтыфікаваны як князь Баляслаў II Мазавецкі (памёр у 1313 годзе), які быў у першым шлюбе з Гаўдэмундай, дачкой вялікага князя літоўскага Трайдзеня, меў першую ступень сваяцтва з узорам PIAST11.

Паколькі з гісторыі вядома, што побач з ім быў пахаваны ягоны сын ад другога шлюбу — Вацлаў Плоцкі (памёр у 1336 годзе), муж Эльжбеты, дачкі Гедыміна, асоба PIAST11 была пацверджана бясспрэчна. У сваю чаргу Вацлаў дэманстраваў такую ж цесную сувязь з узорам PIAST13, якім аказаўся ягоны ўласны сын Баляслаў III Плоцкі (памёр у 1351 годзе).

А вось з узорам PIAST09 усё было больш заблытана. Праграма паказала ягоную другую ступень сваяцтва з Баляславам II, што адпавядае біялагічнай сувязі паміж дзедам і ўнукам.

Паводле дакументальных даных, гэта мусіў быць нехта з ягоных унукаў — Земавіт III Мазавецкі (памёр у 1381 годзе) або Казімір I Варшаўскі (памёр у 1355 годзе). Але высветлілася, што PIAST09 меў мужчынскую гаплагрупу R1a, у той час як дзед Баляслаў II належаў да гаплагрупы R1b.

Гэта азначала толькі адно: прамая лінія перадачы Y-храмасомы была перарваная, бо чыясьці з жонак у гэтым ланцужку нарадзіла дзіця ад іншага мужчыны.

Разгадка генетычнага падабенства хавалася ў мацярынскай лініі, бо маці гэтага «ўнука» мела ў сваім уласным радаводзе іншых прадстаўнікоў роду Пястаў. Менавіта праз жаночую лінію індывід PIAST09 успадкаваў чвэрць генома свайго нібыта роднага дзеда Баляслава II. Вось так праз стагоддзі навука здольная выкрываць нават самыя інтымныя сямейныя таямніцы манархаў.

Не славяне?

Абранне аратага Пяста князем. Фота: Wikimedia Commons

Разабраўшыся з ідэнтыфікацыяй прадстаўнікоў дынастыі, навукоўцы змаглі зірнуць на паходжанне дынастыі ў цэлым. Паводле хрэстаматыйнай легенды, першая польская дзяржава была створана простым мясцовым аратым Пястам са славянскага племені палян. Менавіта ягоны гістарычны нашчадак Мешка I, які кіраваў прыкладна з 960 па 992 год, афіцыйна ўвёў свае землі ў агульнаеўрапейскую палітыку праз прыняцце хрысціянства ў 966 годзе.

Генеалагічнае дрэва Пястаў з указаннем выяўленых Y-храмасомных гаплагруп. Фота: Nature Communications, 2026

Аднак генетыка паказвае на зусім іншую, менш патрыятычную версію паходжання польскай дынастыі. Аналіз Y-храмасомы выявіў у абсалютнай большасці ідэнтыфікаваных Пястаў гаплагрупу R1b-BY3549.

Для славянскага насельніцтва Цэнтральнай і Усходняй Еўропы гэта надзвычай рэдкая лінія, якая сёння сустракаецца пераважна на тэрыторыі Вялікабрытаніі. Звярнуўшыся да сусветных баз палеагеномаў, даследчыкі знайшлі толькі трох старажытных людзей з такой самай генетычнай адмецінай, і ўсе яны жылі да ўтварэння польскай дзяржавы зусім не на берагах Віслы.

Цеплавая карта, якая паказвае частату Y-гаплагрупы R1b-P312 па ўсёй сучаснай Еўропе. Фота: Nature Communications, 2026

Першы з іх належаў да кельцкай культуры гальштат і жыў на тэрыторыі Францыі паміж 770 і 540 гадамі да нашай эры. Другі спачываў у рымскім некропалі ў Нідэрландах у перыяд паміж 20 і 200 гадамі нашай эры. Трэці быў знойдзены ў Англіі і ўяўляў сабой вікінга X стагоддзя (датаванне паміж 880 і 1000 гадамі).

Відаць, першыя Пясты не мелі нічога агульнага з тутэйшымі славянамі, а з высокай доляй імавернасці былі прышэльцамі германскага або скандынаўскага паходжання. Добра ўзброеная вайсковая эліта прыйшла з аднекуль і падпарадкавала мясцовыя плямёны.

Дадатковым ускосным аргументам на карысць гэтай высновы служыць эканамічны падмурак ранняй дзяржавы Мешкі I і ягонага сына Баляслава I Храбрага (кіраваў з 992 па 1025 год). Галоўнай крыніцай даходаў першых польскіх князёў доўгі час заставаўся гандаль рабамі на міжнародных рынках, а гэты гандаль у раннім Сярэднявеччы трывала кантралявалі менавіта вікінгі.

Жаночая дыпламатыя

Паралельна з мужчынскай лініяй польскія даследчыкі прааналізавалі мітахандрыяльную ДНК, якая ўтрымліваецца ў клеткавых мітахондрыях і перадаецца выключна ад маці да ўсіх яе дзяцей незалежна ад полу. Гэта дазволіла прасачыць маштабы еўрапейскай «жаночай дыпламатыі» і развязаць некаторыя гістарычныя пытанні з суседнімі краінамі.

Выдатным прыкладам стала разгадка дынастычнай таямніцы ў Венгрыі. У 2012 годзе ў Будапешце эксгумавалі парэшткі караля Белы III, які ўладарыў з 1172 па 1196 год, і ягонай жонкі Агнэсы Антыяхійскай (1154—1184).

Малюнак сярэдзіны XIX стагоддзя, зроблены ў час раскопак пахавання караля Белы III. Яго пахаванне пазначана лічбай I, яго жонкі Агнэсы — лічбай II, а яго верагоднага бацькі — лічбай III. Фота: Archaeological and Anthropological Sciences, 2019

Побач з каралеўскай парай знайшлі косткі невядомага арыстакрата, які меў тую ж Y-храмасому, што і кароль, але абсалютна іншую мацярынскую лінію. Гісторыкі доўга спрачаліся, каму належаць гэтыя парэшткі: бацьку караля ці некаму з ягоных унукаў.

Разгадка прыйшла дзякуючы даследаванню польскіх магіл. Супаставіўшы складаныя радаводы, генетыкі высветлілі, што прабабуля вышэйзгаданага польскага князя Конрада I Мазавецкага адначасова даводзілася роднай бабуляй венгерскаму каралю Гезу II (кіраваў з 1141 па 1162 год).

Лабараторны аналіз паказаў, што невядомы мужчына з Будапешта і польскі ўзор PIAST05 маюць цалкам ідэнтычную мітахандрыяльную гаплагрупу T2b2b1. Гэтая генетычная сувязь дазволіла са стоадсоткавай упэўненасцю вярнуць невядомым венгерскім парэшткам імя караля Гезы II.

Генеалагічнае дрэва, якое дэманструе сувязі паміж дынастыяй Пястаў і венгерскім каралеўскім домам Арпадаў. Фота: Nature Communications, 2026

Такі ж дакладны метад спрацаваў з Ганнай Багемскай (1204—1265), унучкай Белы III і Агнэсы Антыяхійскай ад іх дачкі Канстанцыі Венгерскай (1180—1240). Ганну ў свой час выгадна выдалі замуж за польскага князя Генрыка II Пабожнага (1196—1241). Калі навукоўцы адкрылі яе магілу ў сучасным Уроцлаве, мітахандрыяльная гаплагрупа H7b1 ідэальна супала з геномам яе бабкі Агнэсы.

Дзякуючы падобным матэматычным і біялагічным скрыжаванням даследчыкі ўскосна вылічылі генетычныя маркеры для 108 Пястаў, 32 Рурыкавічаў, 23 Арпадаў, 15 Пржэмысловічаў і 12 Гедымінавічаў.

Гэты каласальны масіў даных яскрава даказвае, што еўрапейская палітыка трымалася не столькі на вайсковай сіле мужчын, колькі на шлюбах.

Вынікі даследавання генома Пястаў зрабілі раней немагчымы пераварот у польскай гістарыяграфіі, якая стагоддзямі песціла міф пра аўтахтоннасць сваёй першай дынастыі. 

Дзяржаўнасць у Сярэднявеччы мела не этнічны, а выключна дынастычна-карпаратыўны характар. Прыход знешніх ваенных эліт да ўлады быў абсалютнай звычайнай сітуацыяй у Еўропе: Францыю стварылі германцы-франкі, Англію заваявалі нарманы, а Польшчу аб’ядналі і хрысцілі нейкія кельцка-скандынаўскія прышэльцы, чые нашчадкі ўжо праз некалькі пакаленняў цалкам прынялі мясцовую мову і культуру.

Кроў уладароў не вызначала іх этнічную самаідэнтыфікацыю і не змяняла яе ў тых, кім яны кіравалі, хутчэй наадварот: тыя, кім яны кіравалі, вызначалі, якімі стануць іхнія валадары, іх рэлігію і мову. 

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11
У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА1414

У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА14

Усе навіны →

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Аналіз ДНК дазволіў зазірнуць у інтымнае жыццё неандэртальцаў01001-03-2026
2Дмитрия Донского проверят на родство с Рюриковичами - ученые пояснили, как08.1621-08-2026
3Два камяні пад савецкім сметнікам. Што засталося ад распісанай фрэскамі Пятніцкай царквы ХІІ стагоддзя ў рэзідэнцыі полацкіх князёў01002-05-2026
4В Якутии обнаружили древний могильник возрастом 5,5 тыс. лет0008-09-2025
5На стенах пещер нашли ДНК людей каменного века 07.6624-07-2026
6Падчас раскопак у Полацку знайшлі старажытнае графіці і фрагмент галерэі XII стагоддзя01015-08-2026
7На стенах пещер впервые нашли ДНК людей каменного века5727-06-2026
8Захарова: Польша поставляет оружие последователям убийц своих предков-5306-07-2026
9В Польшу прибыла первая группа военных США, направленных на усиление НАТО0005-02-2022
10Разведка Народной милиции ДНР узнала о прибытии в Донбасс польских наемников0007-02-2022

Классификация: Наука. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 10. Источник: nashaniva.com.