Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

У Заслаўі ў XII стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі

Дата публикации: 30-04-2026 05:30:00



Основное содержимое страницы с новостью.

Знойдзеныя ў гістарычным цэнтры Заслаўя фрагменты абпаленай старажытнарускай плінфы даюць падставу казаць пра існаванне ў горадзе манументальнай мураванай забудовы ў дамангольскі час. Аднак з гэтым згодныя не ўсе.

Рэканструкцыя Рынкавай плошчы ў Заслаўі да «Дажынак» 2025 года

Маштабныя працы па добраўпарадкаванні Заслаўя да леташніх «Дажынак» прадугледжвалі земляныя работы ў гістарычным цэнтры, дзе археолагі вялі свой абавязковы нагляд.

На Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі па выніках археалагічных даследаванняў 2025 года, што распачала працу ў Нясвіжы, даследчыкі Іван Спірын і Павел Кенько падзяліліся папярэднімі вынікамі гэтага нагляду.

Як высветлілася, у паўночнай частцы рынкавай плошчы культурны пласт захаваўся літаральна за 20‑30 сантыметраў ад сучаснай дзённай паверхні.

Менавіта ў цэнтральнай частцы плошчы спецыялісты зафіксавалі фрагменты плоскай абпаленай цэглы, візуальна вельмі падобнай да плінфы. Гэты будаўнічы матэрыял быў асноўным складнікам манументальнага дойлідства часоў Старажытнай Русі і Візантыі.

Наяўнасць такіх фрагментаў дазваляе выказаць меркаванне, што ў ХІІ стагоддзі Заслаўе магло мець уласны мураваны храм ці княжацкі хорам. Дагэтуль беларуская гістарычная навука не мела ні пісьмовых, ні матэрыяльных сведчанняў пра існаванне ў горадзе мураваных пабудоў раней за канец XVI стагоддзя, калі тут узніклі кальвінскі збор і бастыённы замак.

Месцы раскопак і археалагічнага нагляду ў Заслаўі ў час падрыхтоўкі да «Дажынак» 2025 года. Фота з сацсетак

Кантэкст знаходкі падмацоўваецца і іншымі артэфактамі, знойдзенымі ў старажытнай частцы горада. Разам з фрагментамі цэглы археолагі сабралі калекцыю прадметаў узбраення і быту: наканечнікі стрэл, крэсівы, дэталі конскай вупражы. Як удакладняюць у асобным дакладзе Сяргей Дзярновіч і Іван Спірын, гэтыя рэчы складаюць больш ранні культурны гарызонт.

Найбольшую каштоўнасць уяўляе сабой рэдкая шпора «каралінгскага тыпу», якая па сваіх марфалагічных прыкметах датуецца X—XI стагоддзямі. Гэты артэфакт выступае выразным маркерам «дружыннай культуры» часоў ранняй Русі і эпохі вікінгаў.

Апублікаваныя фотаматэрыялы з канферэнцыі выклікалі дыскусію ў прафесійным асяроддзі. У тым, што на фотаздымках менавіта фрагменты плінфы, засумняваўся беларускі археолаг Алег Трусаў, спецыяліст па гісторыі манументальнага дойлідства. Археолаг архітэктуры Ігар Чарняўскі звярнуў увагу на тое, што візуальнае падабенства не заўсёды з'яўляецца гарантыяй старажытнасці.

Фрагменты плінфы і іншыя археалагічныя знаходкі з Заслаўя. Фота з сацсетак

У якасці прыкладу ён прывёў гісторыю з уласнага вопыту, калі ў 1980‑я гады падчас пракладкі водаправода ў Слоніме таксама былі знойдзены фрагменты тонкай цэглы. Першапачаткова мясцовыя спецыялісты прынялі яе за плінфу, аднак дэталёвае вывучэнне паказала, што гэта матэрыял другой паловы XVII стагоддзя ад зруйнаванага касцёла Божага Цела. У перыяд ранняга Новага часу, як кажа Чарняўскі, майстры часта выкарыстоўвалі цэглу, якая сваімі прапорцыямі магла нагадваць старажытнарускія ўзоры.

Заслаўе мае надзвычай багаты пласт гісторыі XVII—XVIII стагоддзяў. У гэты час тут актыўна будавалі і перабудоўвалі дамініканскі кляштар, палацава-паркавы ансамбль Пшаздзецкіх з мураванымі флігелямі і брамамі. Абломкі гэтых пазнейшых пабудоў маглі апынуцца ў перамяшаным культурным слоі рынкавай плошчы.

Аднак мяркуючы па прыкладзенай маштабнай лінейцы на прэзентацыйным слайдзе, таўшчыня прадстаўленых фрагментаў складае ўсяго ад 3 да 3,8 сантыметра.

Калі абапірацца на фундаментальнае даследаванне гісторыка старажытнарускай архітэктуры Паўла Рапапорта «Будаўнічая вытворчасць Старажытнай Русі (X—XIII стст.)», такія памеры цалкам адпавядаюць стандартам ХІ—ХІІ стагоддзяў. Рапапорт адзначаў, што таўшчыня плінфы ў старажытнарускіх помніках вагалася ад 2,5 да 5 сантыметраў, прычым фармат меў тэндэнцыю да паступовага змяншэння.

Вырашэннем пытання можа стаць вывучэнне характару глінянай масы і складу будаўнічага раствору, якія мелі сваю спецыфіку ў X—XIII стагоддзях. Мураваныя будынкі Кіеўскай Русі і Полацкага княства ўзводзіліся з выкарыстаннем спецыфічнага раствора, дзе галоўным запаўняльнікам была цамянка, дробна патоўчаная абпаленая гліна або цагляны бой. 

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11
У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА1414

У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА14

Усе навіны →

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Падчас раскопак у Полацку знайшлі старажытнае графіці і фрагмент галерэі XII стагоддзя01015-08-2026
2Пры раскопках каля Сафіі ў Полацку знайшлі фрагменты сцяны XII стагоддзя01011-07-2026
3Рэшткі старадаўняга будынка і артэфакты XVII стагоддзя знайшлі ў цэнтры Пінска камунальнікі01018-06-2026
4Да юбілею Мінска складуць археалагічную карту горада01011-08-2026
5Славяне ці хрысціянізаваныя балты? Генетыка дазволіла вырашыць спрэчку пра тое, хто пахаваны на старажытным некропалі ў Вільні01005-07-2026
6Два камяні пад савецкім сметнікам. Што засталося ад распісанай фрэскамі Пятніцкай царквы ХІІ стагоддзя ў рэзідэнцыі полацкіх князёў01002-05-2026
7Баліць спіна? Прычына можа быць у тым, як вы сядзіце08.131-05-2026
8Акадэмія навук рыхтуе археалагічную карту Мінска. Апошнія знаходкі на Менцы ўносяць значныя карэктывы ў гісторыю горада01020-08-2026
9Mysterious 'ruins' off Louisiana coast spark theories of 12,000-year-old lost city08.626-03-2026

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 10. Источник: nashaniva.com.