Пра новыя археалагічныя знаходкі на Гродзеншчыне на адмысловай прэс-канферэнцыі расказалі спецыялісты Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамляе БелТА.

Як адзначылі навукоўцы, у гэтым археалагічным сезоне праводзіліся раскопкі ў Гродне і Лідзе. Гэтыя работы звязаныя з вывучэннем пахавальных комплексаў XVI—XIX стагоддзяў.
У Гродне даследаванні праводзіліся на вуліцы Малой Траецкай. Падчас будаўнічых работ там знайшлі пахаванні, якія датуюцца пачаткам — сярэдзінай XVI стагоддзя. Акрамя таго, знайшлі фрагменты культавага збудавання, якое звязваюць з касцёлам Святой Тройцы, што існаваў у Гродне з канца XVI да сярэдзіны XVII стагоддзя.
Побач з гэтым аб'ектам выяўленыя пахаванні.
«Яны маюць незвычайную планіроўку і адрозніваюцца ад магільнікаў таго перыяду: пахаваныя былі размешчаны ў пэўнай структуры. Вывучэнне знаходак працягваецца ў камеральных умовах. На гэтым аб'екце зафіксаваны даволі рэдкі для беларускіх тэрыторый факт — загоеная трэпанацыя», — расказалі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Акрамя таго, знайшлі матэрыялы, звязаныя з індывідуальнымі культамі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра медальёны. Там жа знойдзеныя артэфакты XVII—XIX стагоддзяў. Мяркуецца, што гэтыя могілкі функцыянавалі кароткі прамежак часу і былі звязаныя з дзейнасцю касцёла. Верагодна, магільнік закінулі пасля таго, як касцёл спыніў сваё існаванне.
У Лідзе археолагі даследавалі крыпты са свінцовымі саркафагамі, якія датуюцца канцом XIX стагоддзя. Былі знойдзеныя тры пахаванні. Характэрна, што навукоўцам удалося аднавіць імёны некаторых пахаваных. Адзін з іх — Юльян Здановіч, падпалкоўнік Лідскага палка. Ён удзельнічаў у руска-турэцкай вайне, быў узнагароджаны і апошнія гады жыцця правёў у Лідзе, дзе пасля і быў пахаваны. На іншым саркафагу захавалася таблічка з іменем пахаванага, а таксама асобныя літары яго прозвішча. У выніку даследавання было выяўлена, што ён на працягу 14 гадоў узначальваў Лідскі турэмны замак. Прынята рашэнне перапахаваць парэшткі гэтых людзей на тэрыторыі Ліды.
Таксама ў гэтым годзе працягнецца даследаванне найстаражытнейшага помніка археалогіі на тэрыторыі Беларусі — стаянкі Агова, размешчанай у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Паводле апошніх даных, яе ўзрост перавышае 400 тысяч гадоў, што пацвярджаецца вынікамі аналітычных даследаванняў. Даследаванні спыніліся на глыбіні 7,5 метраў.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Рэшткі старадаўняга будынка і артэфакты XVII стагоддзя знайшлі ў цэнтры Пінска камунальнікі | 0 | 10 | 18-06-2026 |
| 2 | Пры раскопках каля Сафіі ў Полацку знайшлі фрагменты сцяны XII стагоддзя | 0 | 10 | 11-07-2026 |
| 3 | Падчас раскопак у Полацку знайшлі старажытнае графіці і фрагмент галерэі XII стагоддзя | 0 | 10 | 15-08-2026 |
| 4 | Незвычайны для Беларусі гульнявы кубік знайшлі археолагі ў Мёрскім раёне | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 5 | В Москве обнаружили фрагменты древнего керамического сосуда эпохи неолита | 0 | 0 | 03-10-2019 |
| 6 | Археологи нашли на территории нижегородского кремля захоронение XVII века | 0 | 0 | 28-08-2018 |
| 7 | В Москве археологи обнаружили артефакты XVII - XVIII веков в районе улицы Сретенка | 0 | 0 | 08-07-2022 |
| 8 | В Калининградской области нашли клад со средневековыми дирхамами | 0 | 5 | 09-07-2026 |
| 9 | Археологи нашли в Великом Новгороде "лестницу" из шести боярских саркофагов | 0 | 0 | 25-07-2019 |
| 10 | В Архангельске представят находки с самых больших археологических раскопок в городе | 0 | 0 | 17-10-2025 |