Пісьменнік Віктар Марціновіч даў інтэрв'ю нямецкаму выданню Die Zeit. У ім ён расказаў пра фінансавае выжыванне, ізаляцыю, жыццё ў пастаянным страху і патлумачыў, чаму катэгарычна адмаўляецца эміграваць з Беларусі.

Віктар Марціновіч. Фота: LookByMedia
У Беларусі Марціновіч апынуўся ў татальнай прафесійнай ізаляцыі. Пасля прызнання ЕГУ «экстрэмісцкай арганізацыяй» ён мусіў пакінуць прафесуру, каб бяспечна знаходзіцца на радзіме, і цяпер вымушаны жыць з продажу бацькоўскай кватэры.
Друкавацца ён таксама не можа: унутры краіны дзейнічае цэнзура (наклад рамана «Рэвалюцыя» забіралі на паўгадовую праверку), а публікацыя ў эмігранцкіх выдавецтвах, як у кракаўскім Gutenberg, цяпер пагражае шасцю гадамі турмы праз іх «экстрэмісцкі» статус.
Апісваючы атмасферу ўнутры Беларусі, пісьменнік адзначае, што страх разбурыў давер паміж людзьмі. Аўтары ўнутры краіны не стасуюцца адно з адным, а сам ён пазбягае кантактаў з дыяспарай, каб не падвяргаць сябе рызыцы пры перасячэнні мяжы.
Марціновіч прызнаецца, што жыве ў стане пастаяннага страху, які параўноўвае з паветранай ямай у самалёце. З меркаванняў бяспекі пісьменнік адмовіўся адказваць на некаторыя пытанні журналісткі.
Нягледзячы на гэта, літаратар называе магчымую эміграцыю здрадай самому сабе і тым, хто застаўся.
«Сэнс майго жыцця — пісаць пра тое, што я бачу ў Беларусі. У краіне павінны заставацца вочы і вушы, і я, напэўна, апошні аўтар, які застаўся тут. Калі я з'еду, ніхто не зразумее тых змен, якія аднойчы тут адбудуцца», — тлумачыць ён.
Марціновіч дадае, што тэксты, напісаныя ім за мяжой, не маюць для яго вартасці, і ён працягвае верыць у перамогу дабра, бо гэтыя словы, сказаныя ўнутры сённяшняй Беларусі, маюць зусім іншую вагу.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | «Я заліп, заліпайце і вы». Гурневіч пра новы гістарычны праект «Карона Вітаўта» | 0 | 6.94 | 30-04-2026 |
| 2 | У адносінах бывае чатыры віды хлусні — але фінал адзін і той жа | 0 | 10 | 09-08-2026 |
| 3 | Comments: ОВК | 0 | 6.94 | 23-06-2026 |
| 4 | «Я навсегда останусь Дениской Кораблевым». Писатель Денис Драгунский | 0 | 5 | 10-02-2026 |
| 5 | Древо познаний | 0 | 10 | 23-01-2015 |
| 6 | "Раскаявшийся вор" | 0 | 10 | 13-06-2026 |
| 7 | Марсашлокк - Пюник | 0 | 0 | 09-07-2026 |
| 8 | Comments: ОВК | 0 | 5.63 | 06-04-2026 |
| 9 | Крок за кроком у всесвіт «Дюни»: найкращий порядок для вашого читання | 0 | 18.14 | 17-02-2025 |
| 10 | Крок за кроком у всесвіт «Дюни»: найкращий порядок для вашого читання | 0 | 18.14 | 17-02-2025 |