Навукоўцы стварылі новы інструмент, які можа дапамагчы ацаніць, колькі часу чалавеку, імаверна, засталося жыць. Метад аналізуе не толькі ўзрост, але і працу клетак арганізма. Даследчыкі спадзяюцца, што гэта дапаможа дакладней прагназаваць рызыку захворванняў і паскорыць распрацоўку лекаў супраць старэння.

Шпіталь. Ілюстрацыйнае фота: Гродзенская праўда
Пытанне пра тое, колькі гадоў пражыве чалавек, застаецца адной з самых складаных загадак навукі. Дакладна прадказаць момант смерці немагчыма, аднак даследчыкі паступова вучацца ацэньваць так званы біялагічны ўзрост арганізма — паказчык, які адлюстроўвае не колькасць пражытых гадоў, а фактычны стан тканак і клетак.
Як піша Popular Mechanics, група навукоўцаў з Гарвардскай медыцынскай школы і японскага ўніверсітэта Тохоку распрацавала новы інструмент для такіх ацэнак. Вынікі іх даследавання апублікаваныя ў часопісе Nature.
Раней для вызначэння біялагічнага ўзросту выкарыстоўваліся так званыя эпігенетычныя гадзіннікі. Яны аналізуюць хімічныя змены ў ДНК, якія назапашваюцца з узростам пад уздзеяннем часу, стрэсу і іншых фактараў. Аднак дакладнасць такіх метадаў не заўсёды была дастатковай.
Каб палепшыць прагнозы, даследчыкі звярнулі ўвагу не толькі на саму ДНК, але і на актыўнасць генаў. Яны вывучылі тканкі чатырох відаў сысуноў — мышэй, пацукоў, макак і людзей. Усяго было прааналізавана каля 11 тысяч профіляў экспрэсіі генаў у 25 розных тыпах тканак.
Навукоўцы адсочвалі, якія гены актывуюцца або, наадварот, працуюць менш актыўна падчас старэння, а таксама пры ўздзеянні фактараў, якія могуць падаўжаць або скарачаць працягласць жыцця. На падставе гэтых даных яны стварылі так званы «транскрыптомны гадзіннік».
У адрозненне ад папярэдніх падыходаў новы метад ацэньвае ўзрост не паводле колькасці гадоў пасля нараджэння, а паводле таго, як функцыянуюць клеткі арганізма.
Паводле аўтараў даследавання, такія гадзіннікі могуць дапамагчы больш дакладна прагназаваць рызыку захворванняў і смяротнасці, а таксама ацэньваць эфектыўнасць розных метадаў лячэння. У перспектыве гэта можа зрабіць медыцыну больш персаналізаванай, калі тэрапія будзе падбірацца не па пашпартным узросце чалавека, а па рэальным стане яго арганізма.
Падчас даследавання высветлілася, што многія клеткі розных тыпаў — імунныя, ствалавыя, пячоначныя і мышачныя — старэюць паводле падобных малекулярных механізмаў. Навукоўцы выявілі, што прыкметай больш павольнага старэння з'яўляецца актыўнасць генаў, звязаных са здаровым дзяленнем клетак і гаеннем пашкоджанняў.
Наадварот, узмацненне працы генаў, якія ўдзельнічаюць у запаленчых працэсах і клеткавай смерці, сведчыць пра паскоранае старэнне. Паводле аўтараў даследавання, гэтыя змены могуць дапамагчы ацаніць імаверную працягласць жыцця чалавека.
Пакуль што новы інструмент выкарыстоўваецца толькі ў даследаваннях. Для яго ўжывання ў клінічнай практыцы неабходныя дадатковыя выпрабаванні. Тым не менш, навукоўцы лічаць, што транскрыптомны гадзіннік можа значна паскорыць распрацоўку новых лекаў. Замест таго, каб чакаць дзесяцігоддзі для ацэнкі ўплыву тэрапіі на працягласць жыцця, даследчыкі змогуць хутчэй вызначаць, як лячэнне змяняе біялагічныя маркеры старэння.
Дакладна прадказаць дату смерці навука пакуль не здольная. Але новыя даследаванні геному паступова набліжаюць вучоных да разумення таго, як ацэньваць рэсурс чалавечага арганізма і яго патэнцыйную працягласць жыцця.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Стартап з беларускімі каранямі распрацаваў ШІ-інструмент для праграмавання | 0 | 10 | 09-07-2026 |
| 2 | Желающих дожить до 100 лет людей призвали пить кофе в определенное время суток | 0 | 17.69 | 12-08-2026 |
| 3 | Навукоўцы змаглі прачытаць тэксты папірусаў, абвугленых падчас вывяржэння Везувія | 0 | 10 | 26-06-2026 |
| 4 | Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў | 0 | 10 | 23-05-2026 |
| 5 | Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне | 0 | 10 | 23-05-2026 |
| 6 | Эксперт по долголетию нашел ключ к продлению жизни до 100 лет | 0 | 19.09 | 18-08-2026 |
| 7 | Humans could theoretically live up to 156 years, study says | 0 | 12.74 | 22-07-2026 |
| 8 | Ученые Коми изучат возможности для увеличения продолжительности жизни россиян | 0 | 0 | 18-01-2019 |
| 9 | Российский академик заявил о возможности продлить жизнь до 150 лет | 0 | 20 | 09-08-2026 |
| 10 | Ученые выявили два десятка веществ с потенциальной способностью замедлять старение | 5 | 7 | 29-06-2026 |