Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Як выжыць у анамальную спёку. Нечаканыя, але дзейсныя парады навукоўцаў

Дата публикации: 30-06-2026 06:02:54



Основное содержимое страницы с новостью.

Як выжыць у анамальную спёку. Нечаканыя, але дзейсныя парады навукоўцаў

Сучасныя гарадскія кватэры слаба разлічаныя на працяглыя перыяды спёкі. Каб не ператварыць уласнае жыллё ў сапраўдную печ, трэба ўспомніць фізіку і адмовіцца ад звыклых, але памылковых інтуітыўных дзеянняў. Вось што раяць фізікі, інжынеры і кліматолагі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Lookby.media

Як правільна адчыняць вокны

Тое, што ў +40°C вокны ўдзень павінны быць шчыльна зачыненыя, здаецца, ведаюць усе. Аднак, як паказвае практыка, нават выконваючы гэтае базавае правіла, людзі працягваюць ператвараць свае кватэры ў печы. Навукоўцы звяртаюць увагу на некалькі невідавочных фізічных памылак, якія мы робім штодня.

Прафесар Амін Аль-Хабайбех, эксперт па цеплаабмене ў будынках з Універсітэта Нотынгем Трэнт, папярэджвае пра небяспеку зашклёных лоджый і балконаў. Многія людзі зачыняюць вокны ў кватэры, але трымаюць адчыненымі дзверы на балкон дзеля ілюзіі дадатковай прасторы або «паветра».

Насамрэч зашклёная лоджыя працуе як класічны парнік: шкло прапускае сонечныя промні, але блакуе выхад разагрэтага паветра вонкі, акумулюючы цеплавую энергію. Навуковец катэгарычны: у спёку балкон павінен быць ізаляваны ад жылога пакоя зачыненымі дзвярыма.

Таксама важна разумець фізіку штор. Доктар Бэн Робертс са спецыялізаванай лабараторыі Універсітэта Лафбара адзначае, што шчыльныя цёмныя шторы не ратуюць ад спёкі. Блакуючы святло, яны паглынаюць сонечную радыяцыю і пачынаюць працаваць унутры пакоя як дадатковы радыятар ацяплення. Эфектыўна адбіваюць спёку толькі белыя або святлоадбівальныя тканіны, а яшчэ лепш — вонкавыя ралеты.

Каб хутка выцесніць назапашанае за дзень цяпло, недастаткова проста адчыніць акно перад сном. Паветра павінна цыркуляваць. Эксперты раяць ствараць не проста гарызантальны скразняк, а так званы «эфект коміна».

Паколькі гарачае паветра заўсёды падымаецца ўгару, у прыватным доме ці шматпавярховай кватэры найбольш эфектыўна адчыняць акно на ніжнім паверсе (ці з самага прахалоднага, ценявога боку), напрыклад, вашага пад’езда, і адначасова акно ўзроўнем вышэй або люк на гарышча. Гэта літаральна выштурхне гарачае паветра вонкі.

Але тут, як падкрэслівае доктар Робертс, ёсць праблема: хоць усе ведаюць, што дом трэба ахалоджваць уначы, але ў гарадах гэтага ніхто не робіць праз шум аўтамабіляў, насякомых або элементарны страх за ўласную бяспеку (асабліва на першых паверхах). У выніку кватэра не ахаладжаецца за ноч, і на наступны дзень тэмпература ўнутры становіцца яшчэ больш невыноснай.

Даследчык упэўнены, што, каб выжыць у новай кліматычнай эры, нам прыйдзецца ўрэшце абсталяваць свае вокны кратамі, фільтрамі і маскітнымі сеткамі, бо без паўнавартаснага начнога скіду цяпла знаходжанне ў бетонных сценах стане фізічна небяспечным.

Як правільна карыстацца кандыцыянерам, каб зберагчы грошы і прыроду

Яшчэ адна масавая памылка звязана з эксплуатацыяй кліматычнай тэхнікі. Як адзначаюць эксперты CSIRO ў артыкуле The Conversation,

многія ўладальнікі кандыцыянераў спрабуюць эканоміць, уключаючы прыбор на кароткі час пры экстрэмальна нізкай тэмпературы, напрыклад, на +17°C, а потым выключаюць яго. Насамрэч, гэта найгоршы сцэнарый як для тэхнікі, так і для рахункаў за электрычнасць.

Ахалоджванне разагрэтага пакоя да такіх нізкіх паказчыкаў патрабуе каласальных выдаткаў энергіі.

Сучасныя кандыцыянеры створаныя для пастаяннай працы. Самы энергаэфектыўны падыход — выставіць максімальна высокую, але ўсё яшчэ камфортную тэмпературу (звычайна гэта +26°C удзень і +22°C уначы) і дазволіць сістэме спакойна падтрымліваць гэты ўзровень.

Аналітыкі Міжнароднага энергетычнага агенцтва (IEA) у сваім дакладзе падлічылі, што зніжэнне зададзенай тэмпературы ўсяго на адзін градус павялічвае энергаспажыванне на 5—10 %. Больш за тое, даследаванні IEA ў Сінгапуры паказалі, што людзі адчуваюць сябе аднолькава камфортна пры +24°C і пры +26°C, калі ў апошнім выпадку дадаткова працуе звычайны столевы або падлогавы вентылятар. Такая камбінацыя спажывае на 30 % менш электрычнасці.

Акрамя таго, эксперты экалагічнага агенцтва EIA нагадваюць пра глабальную цану такога камфорту.

Кандыцыянеры працуюць на холадагентах (фторзмяшчальных газах), уцечка якіх паскарае глабальнае пацяпленне ў тысячы разоў мацней за вуглякіслы газ.

Таму пры выбары тэхнікі спецыялісты раяць шукаць мадэлі на прыродным холадагенце, які маркіруецца як R290.

Як правільна карыстацца вентылятарам

Няправільнае прымяненне вентылятара можа наблізіць цеплавы ўдар у спёку. Фота: Wikimedia Coomons

Самы даступны прыбор для барацьбы са спёкай — звычайны вентылятар — аказаўся ў цэнтры жорсткіх навуковых дыскусій.

Вентылятар не ахалоджвае паветра, ён толькі рухае яго, паскараючы выпарэнне поту з чалавечай скуры.

У аўтарытэтным навуковым часопісе Science быў апублікаваны вялікі матэрыял, прысвечаны гэтай праблеме. Сусветная арганізацыя аховы здароўя і амерыканскі Цэнтр па кантролі захворванняў (CDC) доўгі час разыходзіліся ў ацэнках бяспекі.

Раней лічылася, што мяжа карыснасці вентылятара — гэта +35°C (прыблізная тэмпература чалавечай скуры), і пры больш высокіх паказчыках ён пачынае працаваць як канвекцыйная печ, абдзімаючы цела распаленым газам.

Аднак усё вызначае вільготнасць. Цяпер у Беларусі фіксуецца не проста 40‑градусная спёка, а спёка з высокай вільготнасцю. Гэта экстрэмальныя «лазневыя» ўмовы.

Фізіёлаг Олі Джэй з Сіднейскага ўніверсітэта даказвае, што менавіта пры такой высокай вільготнасці вентылятары ратуюць сэрца ад перагрузак нават пры +38°C. У вільготным паветры пот не здольны выпарацца самастойна, і вентылятар фізічна дапамагае арганізму астудзіцца.

А вось калі б над намі стаяла сухая спёка (15—20% вільготнасці), то вентылятар прыносіў бы шкоду ўжо і пры +35°C, імгненна высушваючы скуру і даводзячы тым чалавека да цеплавога ўдару.

Каб зрабіць вентылятар яшчэ больш эфектыўным, брытанскае выданне The Times раіць выкарыстоўваць стары фізічны фокус: паставіць перад прыборам міску з лёдам. Паветра будзе ахалоджвацца, праходзячы над ім.

Што тычыцца папулярнага ў інтэрнэце «японскага метаду» ахалоджвання салона аўтамабіля (калі адно акно адчыняюць, а дзвярыма з іншага боку актыўна махаюць), навукоўцы пацвярджаюць яго эфектыўнасць толькі для хуткай замены гарачага паветра. Пластыкавую панэль і сядзенні, якія валодаюць высокай цеплавой масай, такім чынам не астудзіць — тут дапаможа толькі сонцаахоўны экран.

Біялогія і псіхалогія 

Даследаванне, апублікаванае ў навуковым часопісе Building and Environment, пацвярджае каласальную ролю раслін у ахалоджванні жылля — але гаворка не пра вазоны на падаконніку. Індыйскія навукоўцы паказваюць эфектыўнасць паўнавартасных «зялёных сцен». Калі пусціць па вертыкальнай рашотцы звонку будынка або на балконе хуткарослую ліяну, яна стварае шчыльны жывы шчыт.

Гэты раслінны дыван фізічна блакуе сонечныя промні і адначасова ахалоджвае паветра за кошт эвапатранспірацыі (выпарэння вільгаці лісцем).

Эксперыменты паказалі, што такая жывая сцяна здольная знізіць тэмпературу ўнутранай паверхні бетону на 3,2°C, а паветра ў пакоі — амаль на 3°C. Лепш за ўсё гэты метад працуе на заходніх і ўсходніх сценах будынкаў, якія найбольш пакутуюць ад нізкага пякучага сонца.

Жывыя ліяны на фасадзе жылых будынкаў здольныя знізіць тэмпературу паветра ў пакоі — амаль на 3°C. Фота: Анлайнера 

Цікавы падыход прапануюць швейцарскія даследчыкі з Універсітэта прыкладных навук і мастацтваў Люцэрна. Яны высветлілі, што адчуванне цеплыні можна падмануць праз іншыя органы пачуццяў. Прадстаўленая імі мадэль паказвае, што

пахі ментолу, лімона і размарына актывуюць халадовыя рэцэптары скуры, ствараючы ілюзію прахалоды без рэальнага зніжэння тэмпературы. Такі ж псіхалагічны эфект дае гук вады, якая цячэ, і выкарыстанне ў інтэр'еры сініх і бірузовых колераў. А замена звычайнай посцілкі на гладкі баваўняны сацін фізічна паляпшае цеплаадвод ад цела падчас сну.

Калі ж і гэта не дапамагае, брытанскія медыкі раяць звярнуцца да кропкавага ахалоджвання. Замест таго, каб прымаць ледзяны душ, які выклікае шок і прымушае арганізм перакрываць кроў ад скуры, захоўваючы цяпло ўнутры, значна больш эфектыўна ахалоджваць так званыя пункты пульсу — запясці, шыю і ступні, дзе крывяносныя сасуды падыходзяць блізка да паверхні.

Інтэрнэт-хіт з апрананнем на ноч вільготных шкарпэтак таксама мае навуковы сэнс, бо ступні з'яўляюцца выдатнымі цеплаабменнікамі. Галоўнае не выкарыстоўваць шкарпэткі, з якіх ужо літаральна цячэ вада, каб не зарабіць грыбок. Значна больш бяспечны варыянт — пакласці сухія шкарпэткі і навалачку на пару гадзін у халадзільнік перад сном.

Цяпер чытаюць
Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў6767

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11
У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА1414

У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА14

Усе навіны →

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Что делать, если оказался в падающем лифте или встретился с медведем: разбираем способы выжить в неожиданных ситуациях08.116-08-2026
2 Как спать в жару: 15 способов быстро уснуть 0709-07-2026
3«Я не волнуюсь, я умираю». Как справиться с панической атакой: 3 подхода07.3116-08-2026
4Названы 6 увлекательных способов замедлить старение017.126-07-2026
5Как купаться на Крещение, чтобы не заболеть. Советы спасателей и моржей0017-01-2020
6Последствия отпуска. Как спасти кожу после чрезмерного загара05.113-08-2026
7Как купаться на Крещение, чтобы не заболеть. Советы спасателей и моржей0018-01-2021
8Как ловить щуку: снасти, техника и места обитания08.414-07-2026
9Что делать, если жизнь рушится. Как справляться с острым жизненным кризисом0515-07-2026
10Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў01023-05-2026

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 10. Источник: nashaniva.com.