Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Дата публикации: 18-07-2026 06:00:00



Основное содержимое страницы с новостью.

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

За тым, як Вікторыя рухаецца да сваёй мары — выпраўлення прыкусу — сачылі 18 тысяч яе падпісантаў. Дзяўчыне ў літаральным сэнсе слова распілавалі і перакроілі сківіцу. 

Нягледзячы на тое, што аперацыя адбылася ўсяго месяц таму і блогерка яшчэ знаходзіцца ў працэсе цяжкай рэабілітацыі, ужо можна ацаніць, як неверагодна змяніўся яе твар і наколькі стала прасцей дыхаць.

З дзяцінства ў Вікторыі глыбокі дыстальны прыкус — яе падбароддзе заўсёды было падціснутым, а верхняя сківіца моцна выступала наперад. Гэта не толькі адбівалася на знешнім выглядзе. Няправільны прыкус крытычна звузіў дыхальныя шляхі, што прыводзіла да задышкі нават падчас хадзьбы, а ноччу правакавала храп. Уплывае такая асаблівасць і на постаць — калі шыю заўсёды цягне наперад, цела імкнецца гэта кампенсаваць. Як наступствы — сталыя спазмы і болі.

Да таго ж, пастаянны недахоп кіслароду ў арганізме робіць імунітэт слабейшым і можа скараціць жыццё чалавека праз рана запушчаныя працэсы старэння.

Але і гэта яшчэ не ўсё: самі зубы ў няправільным палажэнні хутка сціраюцца.

«Праз моцную азызласць мяне часам называлі алкашкай, думаючы, што я п’ю па-чорнаму», — прызнаецца Вікторыя. «З падлеткавага ўзросту ў мяне ўжо сфармаваліся насагубныя зморшчыны, ацёкі, другі падбародак, а таксама сам «птушыны профіль». Менавіта таму незнаёмцы думалі, што я на гадоў 5‑10 старэйшая. Калі б не аперацыя, у 35 гадоў у мяне б ужо маглі быць брылі».

На фота Вікторыі 15 гадоў, але, па словах дзяўчыны, праз няправільны прыкус ёй увесь час давалі больш, чым было на самой справе. Сёння беларусцы 26

Беларуска ў мінулым спрабавала насіць брэкеты, але яны не прынеслі ніякага эфекту, бо імі костку не вырасціш і не адкроіш. Да таго ж, рэтэйнеры, якія павінны былі ўтрымліваць зубы ў карэктным палажэнні, у сітуацыі Вікі проста лопаліся.

Але перад аперацыяй дзяўчыне ўсё роўна прыйшлося аднасіць элайнеры, каб падраўняць зубны шэраг. Дадаткова яна наведвала фізіятэрапеўта, які дапамагаў аднавіць цяглічны тонус і зняць са сківіцы напружанне. Элайнеры абышліся Вікторыі ў пяць тысяч даляраў.

У дзень Х хірургі распілавалі дзяўчыне сківіцу — верхнюю пры гэтым высунулі наперад на чатыры міліметры, а ніжнюю ажно на 19. Дадаткова ёй рабілі геніяпластыку — хірургічную аперацыю па змене формы і памеру падбародка.

Працэдура цягнулася пад наркозам чатыры гадзіны. Пасля яе пацыентцы мінімум два месяцы нельга займацца фізічнымі актыўнасцямі і ўжываць любую ежу, якую трэба жаваць — усе прадукты варта блендарыць. Далей мінімум яшчэ на чатыры месяцы варта адмовіцца ад цвёрдай ежы.

Адразу пасля аперацыі

У хірургічным умяшанні ў сківіцу ёсць і свае пабочкі. Так, пасля аперацыі прападае адчувальнасць падбародка і ніжняй губы. Звычайна цягам года яна аднаўляецца, але ў некаторых людзей не да канца — толькі на 50-70%. Бываюць выпадкі, калі чуллівасць не вяртаецца зусім. 

Беларуска жыве ў Польшчы, і такая аперацыя тут каштуе каля 9 тысяч даляраў. Але пры наяўнасці дзяржаўнай страхоўкі ўсё адбываецца бясплатна, бо гэта пытанне здароўя, а не выключна эстэтыкі. Праўда, сама падрыхтоўка да працэдуры і рэабілітацыя аплачваюцца з кішэні пацыентаў.

Таму, напрыклад, за дыягностыку і імітацыю аперацыі на камп’ютары ў 3D, каб усё пралічыць, Вікторыя аддала дадатковыя дзве тысячы даляраў.

Ужо праз месяц пасля дня Х Вікторыя выглядае зусім інакш — у яе цалкам змяніўся авал твару, яна стала вальней дыхаць і перастала храпці. Нават нос цяпер выглядае інакш. Фінальны вынік стане даступны недзе праз год, але ўжо сёння Вікторыя не хавае радасці ад перамен, пры тым што шлях да іх быў вельмі складаным і доўгім.

Цяпер чытаюць
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў6767

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11
У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА1414

У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА14

Усе навіны →

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Што пагражае беларусам, калі дзіця застанецца адно ў машыне ў спякоту08.2628-06-2026
2У Мінску паспяхова прааперавалі дзяўчынку з унікальным для Беларусі дыягназам01017-08-2026
3В МИД Белоруссии заявили, что ситуацию в стране урегулируют через конституционную реформу0026-09-2020
4За помощью к медикам Белоруссии в "Брузгах" на границе с Польшей обратились восемь человек0016-11-2021
5Міжнародная федэрацыя хакея на траве зняла абмежаванні з беларускіх каманд01031-07-2026
6Украина запросила у Белоруссии выдачи задержанных россиян0006-08-2020
7Беларускія хірургі ўпершыню змаглі замяніць пацыенту ўсю аорту01011-07-2026
8Президент Литвы заявил о необходимости найти способы воздействия на Белоруссию0024-11-2025
9Диалог Минска с Киевом по линии пограничных и военных ведомств не дает результата0015-01-2023
10Премьер Белоруссии сообщил, что суд в Литве принял иск "Беларуськалия"0017-02-2022

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 8.92. Источник: nashaniva.com.