Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Беларусь, Германія, Брытанія, Бельгія, ЗША. Шляхі жыцця Янкі Запрудніка

Дата публикации: 09-08-2026 05:00:00



Основное содержимое страницы с новостью.

Беларусь, Германія, Брытанія, Бельгія, ЗША. Шляхі жыцця Янкі Запрудніка

Сёння спаўняецца 100 гадоў Янку Запрудніку — гісторыку, пісьменніку і грамадскаму дзеячу.

Янка Запруднік

Янка Запруднік нарадзіўся 9 жніўня 1926 года ў старадаўнім Міры, у той час гэта былі заходнебеларускія землі ў складзе Польскай дзяржавы. Насамрэч пры нараджэнні ён зваўся Сяргей Вільчыцкі, а Запруднікам стане праз 20 гадоў.

У Міры Сяргей Вільчыцкі ў 1942 годзе скончыў школу. Каб не быць высланым на прымусовыя працы ў Нямеччыну, трэба было вучыцца далей. І юнак з сябрамі едзе ў прагімназію ў Баранавічы. Ягонымі настаўнікамі былі сыны Антона Луцкевіча — Лявон і Юрка.

Потым — гандлёвая школа (сённяшнімі словамі — эканамічна-фінансавы каледж), удзел у Саюзе беларускай моладзі. А ўлетку 1944 года ў няпоўныя 18 год эміграцыя з Беларусі. 

У сваёй кнізе «Дванаццатка» Запруднік піша, што паспеў пакінуць кароткую запіску бацькам: «Дарагія мае, не ведаю, што будзе са мной, калі паеду на Захад, але ведаю, што будзе тут. Таму выязджаю, некалі вярнуся. Абдымаю. Моцна цалую».

Не пабачыліся. Бацька, Мікалай Вільчыцкі, быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію і хутка загінуў на фронце. Маці памерла ў 1981 годзе.

Па заканчэнні вайны, каб не падстаўляць бацькоў, мяняе сабе імя на Янка Запруднік і вяртаецца да адукацыі.

Хлопец скончыў у Баварыі славутую Беларускую гімназію імя Янкі Купалы, браў актыўны ўдзел у скаўцкім руху.

Тая самая «Дванаццатка», 12 хлопцаў, што паехалі цяжка працаваць у англійскія шахты

А ў 1948 годзе разам з 11 іншымі хлопцамі (ягоная знакамітая кніга «Дванаццатка» пра гэта) адправіўся ў Вялікабрытанію, дзе тры гады адпрацаваў у шахтах.

Там Запруднік далучаецца да актыўнага эміграцыйнага жыцця Але па сканчэнні працоўнага кантракту пераязджае ў Бельгію, дзе некалькі дзясяткаў беларускіх юнакоў атрымалі магчымасць вучыцца ў Лювенскім універсітэце.

Запруднік скончыў гістарычны факультэт і ўладкаваўся на толькі што створаную беларускую секцыю «Радыё Вызваленне» (сёння — «Радыё Свабода»). У Мюнхене (там да 1995 года была Радыё Свабода) Запруднік адпрацаваў тры гады, і прымае рашэнне пераехаць у ЗША — тагачасную кузню беларускага эміграцыйнага жыцця.

Пасля Другой сусветнай у ЗША пераехалі каля 30‑40 тысяч беларусаў. Яны былі нацыянальна свядомыя, яны стварылі дзясяткі беларускіх арганізацый, беларускія цэнтры і цэрквы ў Нью-Ёрку, Кліўлендзе, Чыкага, Саўт-Рыверы, Нью-Брансвіку. Дабраліся нават да Лос-Анджэлеса, Каларада і Фларыды.

Запруднік пасяліўся ў Нью-Ёрку, тут абараніў доктарскую дысертацыю «Палітычнае змаганне за Беларусь у царскіх Дзяржаўных думах (1906‑-1917 гг.)» і атрымаў ступень доктара гісторыі. Выкладаў гісторыю Расіі і СССР у Квінскім каледжы Нью-Ёрскага ўніверсітэта. 

Янка Запруднік у 1971 годзе

Паралельна працягнуў працу ў беларускай рэдакцыі радыё «Свабода», зноў далучыўся да беларускіх грамадскіх арганізацый, быў сябрам Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНІМ), Беларуска-амерыканскага задзіночання, Згуртавання беларускай моладзі ў Амерыцы ды інш. Быў шматгадовым сябрам Рады БНР, рэдагаваў розныя беларускія перыядычныя выданні.

У 1980‑-1995 гадах рэдагаваў галоўную газету эміграцыі ў Амерыцы — «Беларус». Напісаў некалькі кніг па гісторыі і культуры Беларусі. 

Прыехаць у Беларусь змог толькі ў пачатку 1990-х. 

Запруднік прыгадваў, як у Нью-Ёрк на Асамблею ААН у 1970‑я прыехаў пісьменнік і рэдактар часопіса «Нёман» Яўген Васілёнак. Ідучы ў рэстаран разам з Запруднікам і Вітаўтам Кіпелем, спытаў «Ці чулі вы пра эмігранта Вільчыцкага?..» Яго, маўляў, шукае маці, сумуе і плача. 

Прозвішча, што праўда, было запісанае на паперцы Запруднік знайшоўся: «Быў нейкі Вільчыцкі ў Нью-Ёрку, але выехаў». Васілёнак больш не пытаўся.

А з 1990‑х ён прыезды ў Беларусь сталі рэгулярныя. Янка Запруднік прыязджаў разам з жонкай Надзеяй. Удзельнічалі ў беларускіх імпрэзах, прэзентацыяй, фінансавала дапамагалі сваякам і проста незнаёмым людзям, давалі грошы на вучобы, уклаліся ў Івянецкую царкву.

Шлюб Янкі і Надзеі Запруднікаў у 1995 годзе. Для іх гэта быў паўторны шлюб 

Надзея Запруднік згадвала: «Мы мелі магчымасць, працавалі. Мы былі людзі, якія, як кажуць, giving away — якія аддаюць. Калі мой муж калісьці крыху падлічыў паміж намі (мы ж не хвалімся тым, што зрабілі), дык выйшла, што выдалі на Беларусь каля мільёна даляраў. Калі ехалі ў якую краіну, а тым больш у Беларусь, то заўсёды з дапамогай. Калісьці Янка кажа: «Ну, бяры ты дзесяць тысяч і я дзесяць тысяч, і раздаём». Вяртаемся дахаты».

Прэзентацыя кнігі Янкі Запрудніка ў Мінску ў ліпені 2016 года. Фота: Будзьма

У 2016 годзе 90‑гадовы Запруднік прыехаў на прэзентацыю сваёй кнігі ліставання. Набілася поўная зала Пушкінскай бібліятэкі. А потым з жонкай зладзілі традыцыйны тур па Беларусі.

Станіслаў Шушкевіч на прэзентацыі кнігі

Янка Запруднік вядомы і як паэт. Пісаў пад псеўданімам Сяргей Ясень. У 2017‑м выйшаў зборнік яго твораў «Берагу майго зарніцы: паэзія (1946—2017): дзённік (1949―1954)».

Ён памёр 26 мая 2022 года, пражыўшы 95 гадоў. Але да апошніх месяцаў захоўваў ясны розум, балюча рэагаваў на падзеі 2020 года і вымушаную эміграцыю соцень тысяч беларусаў.

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11
У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА1414

У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА14

Усе навіны →

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху01025-07-2026
2Прызналі «экстрэмісцкім» у Беларусі польскае каталіцкае выданне01021-08-2026
3Kuropas M. The Ukrainian Americans: Roots and Aspirations 1884-19540530-06-2026
4І Украіна, і Расія выразалі з «Чалавека-павука» песню Манетачкі. А што Беларусь?016.0414-08-2026
5Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала выхад кнігі Джаан Роўлінг01011-08-2026
6Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы01019-02-2026
7Інфанціна адступіў: план частковай прыватызацыі чэмпіянатаў свету па футболе адкліканы01001-08-2026
8Howansky Reilly D. Scattered. The Forced Relocation of Poland’s Ukrainians after World War II0830-06-2026
9Palko O., Ferez Gil M. Ukraine’s Many Faces Land, People, and Culture Revisited0521-06-2026
10Михаил Гусман о Жванецком: он умел выражать чаяния людей0006-11-2020

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 10. Источник: nashaniva.com.