Міністэрства культуры вызначыла алгарытм эвакуацыі гісторыка-культурных каштоўнасцяў пры ўзброеных канфліктах і надзвычайных сітуацыях. Аднак з-за юрыдычнай калізіі ў заканадаўстве эвакуацыі дагэтуль не падлягаюць музейныя, архіўныя і бібліятэчныя фонды, толькі выбраныя прадметы.

Карціна «Ева» Хаіма Суціна, якая стала адным з візуальных сімвалаў пратэстаў 2020 года, разам з астатнімі палотнамі прадстаўнікоў Парыжскай школы, сабранымі «Белгазпрамбанкам», мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння. Фота: Wikimedia Commons
Як вынікае з пастановы Міністэрства культуры № 83, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, новы парадак рэгулюе эвакуацыю ў выпадку надзвычайных сітуацый або ўзброенага канфлікту выключна «гісторыка-культурных каштоўнасцей». Тое ж прапісана і ў дзеючым Законе аб грамадзянскай абароне.
Аднак згодна з Кодэксам аб культуры, статус гісторыка-культурнай каштоўнасці маюць толькі тыя аб'екты, якія афіцыйна ўнесены ў адпаведны Дзяржаўны спіс.
Такім чынам, пераважная большасць звычайных музейных экспанатаў, прадметаў у архіўных і бібліятэчных фондах, якія з'яўляюцца проста «культурнымі каштоўнасцямі», юрыдычна не падпадаюць пад дзеянне гэтых дакументаў, а значыць і пад эвакуацыю ў выпадку надзвычайных сітуацый.
У тэксце інструкцыі таксама нічога не сведчыць пра тое, што эвакуацыі падлягаюць нерухомыя помнікі архітэктуры, якія могуць быць разабраныя і сабраныя зноў, як напрыклад драўляныя іканастасы, алтары ці цэлыя будынкі, як тыя, што зберагаюцца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
Абавязак па падрыхтоўцы да эвакуацыі афіцыйных каштоўнасцей кладзецца на іх уласнікаў, якія павінны распрацаваць планы вывазу і ўзгадніць іх з мясцовымі ўладамі і Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях. Інструкцыя ўводзіць жорсткую чарговасць вывазу помнікаў у залежнасці ад іх афіцыйнай катэгорыі ў Дзяржаўным спісе.
У першую чаргу транспартам і міліцэйскай аховай будуць забяспечвацца каштоўнасці катэгорый «0» (сусветнае значэнне) і «1» (міжнароднае значэнне). Аб'екты катэгорый «2» (рэспубліканскае значэнне), «3» (рэгіянальнае) і прадметы «без катэгорыі» будуць эвакуявацца ў другую чаргу.

Цэглу з надпісам «Умираем не срамя» будуць эвакуяваць у першую чаргу
Так, у першую чаргу з мемарыяла «Брэсцкая крэпасць-герой» і з фондаў Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску абавязаны эвакуяваць фрагменты цаглін са сцен Брэсцкай крэпасці з надпісамі «Умираем не срамя» і «1941 год 26‑го июня нас было трое…», а таксама калекцыю самаробнай партызанскай зброі і рукапісных партызанскіх часопісаў, бо ўсе яны маюць 1‑ю катэгорыю каштоўнасці.
Разам з імі прыярытэтны статус для выратавання маюць арыгінальныя пражскія выданні Францыска Скарыны 1517—1518 гадоў са збораў Нацыянальнай бібліятэкі, рукапісы вершаў Янкі Купалы, еўрапейскія шпалеры XVI стагоддзя з Мірскага замка і ўнікальныя артэфакты з раскопак старажытнага Бярэсця.
У той жа час знакамітая калекцыя твораў мастакоў Парыжскай школы, якая была сфарміраваная па ініцыятыве былога кіраўніка «Белгазпрамбанка» Віктара Бабарыкі, будзе эвакуявацца ў другую чаргу, бо яна мае толькі 2‑ю катэгорыю каштоўнасці. У гэтай калекцыі — арыгінальныя палотны Марка Шагала, Хаіма Суціна і Пінхуса Крэменя.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Избиркомы в Белоруссии могут ввести пропускной режим при скоплении людей на участках | 0 | 0 | 09-08-2020 |
| 2 | У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна? | 0 | 10 | 06-06-2026 |
| 3 | Што пагражае беларусам, калі дзіця застанецца адно ў машыне ў спякоту | 0 | 8.26 | 28-06-2026 |
| 4 | У Беларусі ўводзяць гендэрныя тэсты для спартовак | 0 | 10 | 16-07-2026 |
| 5 | В Белоруссии ввели правила эвакуации историко-культурных ценностей при военных конфликтах | 0 | 11.65 | 13-08-2026 |
| 6 | 22 пляжы Беларусі ўключылі ў чорны спіс для купання | 0 | 21.11 | 21-08-2026 |
| 7 | На панядзелак у Беларусі абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі, бо чакаюцца навальніцы, моцны вецер і залевы | 0 | 10.95 | 19-07-2026 |
| 8 | Белоруссия вводит запрет на перецепку зарегистрированных в Польше прицепов и полуприцепов | 0 | 0 | 21-06-2023 |
| 9 | Без ападкаў і да +24 градусаў будзе ў Беларусі ў чацвер | 0 | 15.1 | 12-08-2026 |