Найстарэйшы будынак Бабруйска перададзены ў прыватную ўласнасць кампаніі, якую кантралюе бізнэсмен Аляксандр Зайцаў, блізкі да Віктара Лукашэнкі. Ён абавязаны аднавіць помнік цягам трох гадоў.
Абваленая сцяна сакрысціі бабруйскага езуіцкага касцёла ўвесну 2025 года і бізнэсмен Аляксандр Зайцаў. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына» / TUT.by
Згодна з афіцыйным адказам Міністэрства культуры, апублікаваным тэлеграм-каналам «Спадчына», рашэнне аб адчужэнні маёмасці было прынятае Бабруйскім гарвыканкамам. Дагавор аб бязвыплатнай перадачы падпісаны 30 верасня 2025 года. Паводле дакумента, уласнік павінен выканаць рамонтна-рэстаўрацыйныя працы да 30 верасня 2028 года. У выпадку невыканання ўмоў кампанія абавязана выплаціць гораду няўстойку ў памеры рэшткавай вартасці маёмасці з улікам індэкса цэн.
У сакавіку 2026 года Міністэрства культуры выдала ТАА «Эйчэмсі груп» дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных прац па рэканструкцыі аб'екта са змяненнем яго прызначэння.

Так былы касцёл выглядаў у 2011 годзе. Фота: bobruin.by
Кампанія ТАА «Эйчэмсі груп» звязаная з бізнэсоўцам Аляксандрам Зайцавым. Гэтая юрыдычная асоба ў тым ліку кантралюе турыстычнае агенцтва Explora. Як высветліла выданне «Бюро», летам 2025 года звязаныя з Зайцавым структуры былі задзейнічаныя ў арганізацыі і інфармацыйнай падтрымцы буйнога рок-фестывалю «Сонцастаянне», які прайшоў у Пружанах.
Акрамя таго, праз іншыя падкантрольныя кампаніі Зайцаў валодае мінскімі буцікамі «Аўтлет парк». Нягледзячы на тое, што сам бізнэсовец яшчэ ў 2021 годзе трапіў пад персанальныя санкцыі ЕС і ЗША, яго структуры працягваюць гандляваць у Беларусі арыгінальнымі вырабамі еўрапейскіх прэміум-брэндаў. Як высветлілі журналісты-расследавальнікі, прадстаўнікі кампаніі таксама шукаюць магчымасці для аптовых паставак падсанкцыйнага люксу на расійскі рынак.

Пачатковы выгляд касцёла. Абмерны чарцёж XVIII ст. Фота: Wikimedia Commons

Галоўны фасад касцёла ў 2007 годзе. Фота: Wikimedia Commons
Па нараджэнні праваслаўны, некалькі гадоў таму Зайцаў перайшоў у каталіцтва і пачаў шчодра ахвяраваць на будаўніцтва касцёлаў у Беларусі. У снежні 2022 года ён стаў першым у гісторыі краіны рыцарам папскага Ордэна Святога Грыгорыя Вялікага. Паводле інфармацыі крыніц, такі крок меў прагматычную мэту: статус актыўнага каталіка і мецэната быў неабходны бізнэсоўцу для атрымання пашпарта Мальтыйскага ордэна, які дае права бязвізавага ўезду ў дзясяткі краін свету.

Абваленая сцяна сакрысціі бабруйскага езуіцкага касцёла ўвесну 2025 года. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Здымак абваленай сцяны зрабілі яшчэ ў красавіку. Фота: bobr.by
Перадачы касцёла кампаніі Зайцава папярэднічаў абвал сцяны паўночнай сакрыстыі, які быў зафіксаваны ўвесну 2025 года. Помнік архітэктуры пустуе з пачатку 2000‑х гадоў. У 2011 і 2012 гадах у будынку адбыліся пажары, пасля якіх ён застаўся без даху і пачаў актыўна разбурацца пад уздзеяннем ападкаў.
Мураваная базіліка ў стылі барока была ўзведзеная ў 1745—1747 гадах па праекце віленскага архітэктара Тамаша Жаброўскага. Першапачаткова комплекс уключаў калегіум, бібліятэку і тэатр. У першай палове XIX стагоддзя, падчас будаўніцтва Бабруйскай крэпасці, расійскія ўлады перабудавалі касцёл пад склад зброі (цэйхгаўз), знішчыўшы вежы і фігурны франтон галоўнага фасада. У савецкі час гістарычны будынак выкарыстоўваўся як ваенная турма (гаўптвахта), якая функцыянавала да пачатку нулявых гадоў.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Бабруйску 16‑гадовы матацыкліст урэзаўся ў машыну на ўзбочыне | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 2 | Госць з Расіі ў Мінску ўзяў у арэнду машыну — ганяў так, што штрафаў пакінуў ажно на 1215 рублёў | 0 | 15.56 | 31-05-2026 |
| 3 | Ціханоўская заклікала беларусаў развітацца з Аляксандрам Мілінкевічам | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 4 | У Мінску пройдзе бясплатны музычны пікнік з беларускімі артыстамі | 0 | 10 | 17-08-2026 |
| 5 | Лукашэнка баіцца Зяленскага? Беларусаў затрымалі ў справе аб забойстве. Як гуляць у балотны футбол | -2 | 6 | 16-06-2026 |
| 6 | Прадалі з малатка сядзібу ў Падароску, якую забралі ў мецэната Падкарытава | 0 | 8.26 | 21-08-2026 |
| 7 | Воевавший на СВО уроженец Узбекистана Бабков стал гражданином России | 0 | 0 | 12-11-2025 |
| 8 | Не павінна быць агулам: Лукашэнка аб прыцягненні працоўных мігрантаў | 0 | 5 | 13-07-2026 |
| 9 | Лукашэнка ўручыў узнагароды Зацэпіну і Захлеўнаму на адкрыцці "Славянскага базару" | 0 | 5 | 16-07-2026 |