Адна з самых вядомых гарадскіх скульптур Магілёва, «Дама з сабачкам», якая больш за дваццаць гадоў сустракала наведвальнікаў каля Драматычнага тэатра, знікла са свайго пастамента.
Дама з сабачкам каля ўваходу ў магілёўскі драмтэатр. Фота: тэлеграм-канал «Могилев онлайн»
Як паведамляе тэлеграм-канал «Могилев онлайн», дэмантаж скульптуры звязаны з пачаткам рамонту ўваходнай групы тэатра. Найбліжэйшым часам плануецца прывесці ў парадак прыступкі, пандусы і прылеглую да будынка тэрыторыю.
Саму бронзавую кампазіцыю накіравалі на рэстаўрацыю. Паводле інфармацыі тэатра, скульптуру пачысцяць і абновяць на ёй ахоўнае пакрыццё, пасля чаго яна вернецца на сваё звыклае месца.

Дама з сабачкам каля ўваходу ў магілёўскі драмтэатр. Фота: тэлеграм-канал «Могилев онлайн»

Месца, дзе стаяла скульптура. Фота: тэлеграм-канал «Могилев онлайн»

Месца, дзе стаяла скульптура. Фота: тэлеграм-канал «Могилев онлайн»

Даму з сабачкам вязуць на рэстаўрацыю. Фота: тэлеграм-канал «Могилев онлайн»
Скульптура «Дама з сабачкам» была ўсталяваная каля магілёўскага Драмтэатра ў 2003 годзе. Яе аўтарам стаў знакаміты беларускі скульптар Уладзімір Жбанаў, чые працы («Незнаёмка», «Дзяўчынка з парасонам», «Фатограф», «Конь») сталі візітоўкай Мінска. Магілёўская скульптура адлюстроўвае гераіню апавядання Антона Чэхава Ганну Сяргееўну са шпіцам.
Падобная праца Жбанава, прысвечаная гэтай жа літаратурнай гераіні, таксама ўсталяваная каля Камароўскага рынку ў сталіцы.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 2 | Прадалі з малатка сядзібу ў Падароску, якую забралі ў мецэната Падкарытава | 0 | 8.26 | 21-08-2026 |
| 3 | Што пагражае беларусам, калі дзіця застанецца адно ў машыне ў спякоту | 0 | 8.26 | 28-06-2026 |
| 4 | Вячэра, пасля якой ужо не будзе як раней | 0 | 10 | 17-07-2026 |
| 5 | Рыбак злавіў на Прыпяці вялізнага сома даўжынёй з чалавека ФОТА | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 6 | Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму? | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 7 | Людзі займалі чаргу з васьмі раніцы — ажыятаж на абанементы «Дынама» | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 8 | В Кызыле пропала школьница | 0 | 5 | 07-07-2026 |
| 9 | Egyetlen ütéssel ölte meg a nagyapát, majd magára hagyta a parkban | -10 | 5 | 02-07-2026 |