Беларусь стала пляцоўкай для тэставага запуску новага міжнароднага фотаконкурсу, які ставіць за мэту сабраць якасныя выявы тысяч і тысяч сельскіх населеных пунктаў, якія застаюцца без ілюстрацый у Вікіпедыі.

Старая жанчына спявае традыцыйныя абрадавыя песні падчас дажынак у вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёна. Фота: Аляксей Сталяроў / Wikimedia Commons
Праект пад назвай «Вікі любіць вёскі 2026» (Wiki Loves Villages 2026) праходзіць з 15 па 31 жніўня.
Аўтары ініцыятывы звярнулі ўвагу на відавочную дыспрапорцыю: калі гарады і мястэчкі звычайна маюць дастатковую колькасць выяў у сховішчах, то артыкулы пра невялікія паселішчы часта не маюць ніводнага фотаздымка.
У якасці пілотных краін для выпраўлення сітуацыі сёлета абраныя Беларусь і Казахстан.
Што і як фатаграфавацьАрганізатары адзначаюць, што найбольш запатрабаванымі з'яўляюцца агульныя панарамы паселішчаў, для якіх ідэальна падыходзіць здымка з квадракоптараў. Праўда, у беларускіх рэаліях такія здымкі праблематычныя.
Але ў Вікіпедыі будуць радыя і звычайным відам цэнтральных вуліц, плошчаў, зробленым з зямлі, а таксама больш спецыфічным кадрам. Дапускаецца публікацыя фотаздымкаў сельскай гаспадаркі, тэхнікі, транспартнай інфраструктуры, грамадскіх і рэлігійных будынкаў, традыцыйнай і сучаснай забудовы.

Сельскагаспадарчая тэхніка на трасе Гальшаны — Трабы, каля моста над ракой Клявой. Фота: Tess Mattew / Wikimedia Commons
Таксама аб'ектам здымкі могуць стаць мясцовыя жыхары пры наяўнасці іх папярэдняй згоды, публічныя мерапрыемствы, кірмашы і спартыўныя спаборніцтвы.
Пры гэтым фатографам нагадваюць пра неабходнасць выконваць правілы свабоды панарамы, каб пазбегнуць парушэння аўтарскіх правоў пры здымцы пэўных архітэктурных або мастацкіх аб'ектаў. Згодна з амерыканскім заканадаўствам, якім кіруецца Фонд Вікімедыя, зарэгістраваны ў ЗША, тэрмін аховы аўтарскіх правоў складае 70+1 год з моманту смерці аўтара.
Праз адсутнасць свабоды панарамы ў Беларусі, фотаздымкі якіх-небудзь помнікаў Леніну і савецкіх дамоў культуры могуць быць выдаленыя праз парушэнне аўтарскіх правоў, а вось традыцыйнае дойлідства можна загружаць без апаскі.

Хата з прыгожым ганкам у Клімавічах. Фота: Ігар Ткачоў / Wikimedia Commons
Улічваючы, што ў Беларусі налічваецца каля 23 тысяч сельскіх населеных пунктаў, арганізатары стварылі спецыяльную інтэрактыўную карту для строгага сартавання кантэнту. Удзельнікам неабходна выбраць на ёй адпаведную вобласць і раён, пасля чаго знайсці патрэбную вёску ў спісе і націснуць індывідуальную кнопку загрузкі для канкрэтнага паселішча.
Карыстальнікаў папярэджваюць, што выкарыстанне стандартнага майстра загрузкі Вікісховішча прывядзе да таго, што выявы не трапяць у конкурсны залік без дадатковых тэхнічных маніпуляцый, а файлы могуць памылкова праілюстраваць іншыя артыкулы.
Вынікам праекта павінна стаць істотнае пашырэнне свабоднай базы візуальных дадзеных пра рэгіёны, што дазволіць дапоўніць тысячы існых энцыклапедычных артыкулаў актуальнымі ілюстрацыямі і надзейна захаваць памяць пра беларускую вёску.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Што такое лахардзікі, якія так любяць на ўсходзе Беларусі | 0 | 10 | 13-02-2026 |
| 2 | До окончания регистрации на конкурс "Это у нас семейное" осталось пять дней | 0 | 0 | 09-09-2025 |
| 3 | "Славянский базар в Витебске" завершился подведением итогов конкурса и гала-концертом | 0 | 0 | 17-07-2022 |
| 4 | В конкурсе ЕР "Народный депутат" примут участие более 4,3 тыс. человек | 0 | 0 | 03-09-2025 |
| 5 | Россияне выберут лучшие проекты международной волонтерской премии "Мы вместе" | 0 | 0 | 15-10-2021 |
| 6 | Джаз і гала-канцэрт: Дні Саюзнай дзяржавы пройдуць у фестывальным Віцебску | 0 | 5 | 17-07-2026 |
| 7 | В Одноклассниках эксклюзивно покажут главные события «Славянского базара в Витебске — 2026» | 0 | 14.46 | 13-07-2026 |
| 8 | На ПМЭФ-2023 состоится награждение победителей конкурса "Моя страна - моя Россия" | 0 | 0 | 07-04-2023 |
| 9 | знай наших 💪 ‼️ "ДВИНЯНОЧКА" ПОКОРИЛА ВИТЕБСК!.. В минувшие выходные ... | 0 | 8.95 | 22-07-2026 |