Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней

Дата публикации: 21-08-2026 05:00:00



Основное содержимое страницы с новостью.

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней

Страчаны палац княжацкага роду плануюць часткова аднавіць, зрабіўшы барочную надбудову над захаваным аднапавярховым помнікам архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Адбудова палаца дазволіць аднавіць маштаб і цэласнасць гістарычнага квартала.

Праектнае рашэнне інтэграцыі страчанага аб'ёму палаца Масальскіх у існуючы будынак №7. Фота: Facebook / Раман Забела

Як паведаміў у фэйсбуку архітэктар-рэстаўратар Раман Забела, праблема аднаўлення палаца ўскладняецца тым, што сёння на яго гістарычным месцы стаяць іншыя будынкі. Рэзідэнцыя Масальскіх размяшчалася на ўчастку, дзе сёння знаходзяцца дамы №7 і №9. Яе арыгінальны фасад працягваўся ад правага, усходняга вугла сучаснага будынка №7 да левага, заходняга вугла будынка №9.

Сучасны выгляд будынка па вуліцы Замкавая, 7. Фота: Facebook / Раман Забела

Разгортка па вуліцы Замкавай. Злева направа будынкі №№9, 7, 5. Рэалізацыя такога праекта дазволіць вырашыць некалькі горадабудаўнічых праблем на гістарычнай вуліцы. Фота: Facebook / Раман Забела

Доўгі час у краязнаўчай літаратуры палацам Масальскіх памылкова называлі суседні будынак пад нумарам № 5, аднак даследаванні абверглі гэтую атрыбуцыю, замацаваную ў 1980‑я. Гістарычны палацавы комплекс утвараў замкнёны двор і фармаваў сёння амаль страчаную вуліцу Цесную Жыдоўскую, якая злучала Замкавую і Траецкую вуліцы.

Графічная рэканструкцыя гістарычнага выгляду галоўнага фасада палаца Масальскіх на Замкавай вуліцы. Адбудаваць сёння цалкам палац немагчыма, бо на яго месцы ў пазнейшыя часы з’явіліся новыя будынкі, якія сёння таксама з’яўляюцца помнікамі архітэктуры. Фота: Facebook / Раман Забела

Паводле дакументальных крыніц, у 1674 годзе ўчастак быў набыты князем Аляксандрам Палубінскім. Мураваная рэзідэнцыя была пабудавана каля 1726 года гродзенскім старостам Міхалам Масальскім на месцы некалькіх набытых камяніц.

Партрэт гетмана Міхала Масальскага, заснавальніка палаца, працы Шымана Чаховіча. 1765 г. Фота: Wikimedia Commons

Палац Масальскіх на плане горада 1753 года займаў пляц на рагу Замкавай і Цеснай Жыдоўскай вуліц. Фота: Wikimedia Commons

З гэтай прычыны падвалы пад сучасным будынкам №7 з'яўляюцца старэйшымі за сам палац Масальскіх. Як можна зразумець з планаў і фотаздымкаў, падвалы, злучаныя ў адну лінію і перакрытыя масіўнымі скляпеннямі, цягнуцца ад правага вугла сучаснага будынка ўздоўж былой Цеснай Жыдоўскай углыб квартала.

Падвалы з цыліндрычнымі скляпеннямі пад домам №7 з'яўляюцца старэйшымі за сам палац Масальскіх, захаваўшыся ад папярэдніх камяніц, набытых для будаўніцтва рэзідэнцыі. 2018 г. Фота: скрыншот відэа Руслана Кулевіча

План падвалаў пад домам №7. Падвальныя памяшканні цягнуцца ад Замкавай вуліцы (унізе) уздоўж былой Цеснай Жыдоўскай (справа). Фота: conte-invest.by

Новы будынак меў два высокія паверхі, ламаны мансардны дах П-падобнай формы і барочны партал. У 1794 годзе ўласнікам комплексу стаў гродзенскі падкаморы Францішак Юндзіл.

Заняпад будынка пачаўся за часамі расійскага панавання, калі ў першай палове XIX стагоддзя ў ім размясціліся вайсковыя падраздзяленні і лазарэт. Згодна са скаргамі ўласніка ад 1810 года, вайскоўцы цалкам знішчылі інтэр'еры: печы, гіпсавыя вазоны, люстэркі і элементы аздаблення. Пасля буйнога пажару 1899 года рэшткі палаца былі разабраныя.

На захаваных падмурках гродзенскія прадпрымальнікі Аарон Трылінг і Сімка Абрам узвялі аднапавярховы будынак, які цяпер мае адрас Замкавая, 7. У перыяд Другой сусветнай вайны паміж дамамі №7 і №5 знаходзіўся ўваход у Гродзенскае гета №1.

Былы палац Масальскіх на фотаздымку канца XIX — пачатку XX стагоддзя

Аднавіць страчанае, не разбураючы тое, што збераглося

Сённяшні аднапавярховы будынак №7 мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Аднак аднапавярховы будынак, які займае толькі частку прасторы паміж суседнімі трохпавярховымі камяніцамі, стварае візуальны правал у суцэльнай гістарычнай забудове Замкавай вуліцы. Пасля нядаўняга ўзгаднення праекта аднаўлення суседняга палацавага флігеля па вуліцы Цеснай, архітэктары прапанавалі комплекснае рашэнне для ўсяго квартала.

Перспектыва вуліцы Замкавай. На пярэднім плане будынак №5, які доўгі час памылкова называўся ў краязнаўчай літаратуры палацам Масальскіх, на заднім — прапанаваная рэканструкцыя дома №7, з частковым аднаўленнем фасадаў сапраўднага палаца княжацкага роду. Фота: Facebook / Раман Забела

Праект прадугледжвае рэканструкцыю будынка №7 шляхам інтэграцыі ў яго часткі аб'ёму страчанага палаца Масальскіх. Метадалагічна гэта азначае стварэнне новага аб'екта на арыгінальных падмурках у гістарычных формах XVIII стагоддзя з паралельным захаваннем сцен пачатку XX стагоддзя.

Паводле слоў Рамана Забелы, гібрыдны падыход дазволіць пазбегнуць узвядзення кантраснай да гістарычнай сучаснай архітэктуры і прадухіліць фізічнае задушэнне існуючага аднапавярховага помніка новымі аб'ёмамі.

Блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі прапанаваў пайсці далей і аднавіць арыгінальны барочны партал, абапіраючыся на захаваныя іканаграфічныя матэрыялы. Аднак арка партала наўпрост трапляе на аўтэнтычную сцяну захаванага аднапавярховага будынка. Гэта вымагае вельмі далікатнага падыходу, таму праекціроўшчыкі разглядаюць магчымасць кампрамісных рашэнняў, пры якіх візуальнае абазначэнне страчаных барочных элементаў не будзе шкодзіць гістарычным мурам больш позняга перыяду.

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11
У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА1414

У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА14

Усе навіны →

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1У Гродне кола агляду вечарам ператвараецца ў прыгожы святлівы экран ВІДЭА01021-08-2026
2У Гродзенскім раёне ў рэчцы знайшлі снарады часоў Другой сусветнай вайны01021-08-2026
3У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму01021-08-2026
4Стала вядома, дзе зборная Беларусі правядзе хатнія матчы Лігі нацый01021-08-2026
5Пункт «Кузніца» на польска-беларускай мяжы падключылі да новай хуткаснай дарогі02028-07-2026
6Пад Мінскам збіраюць новы поўнапамерны пікап. Вось колькі ён каштуе01002-07-2026
7В Гродно задержали несколько участников несанкционированной акции0026-10-2020
8Менск скардзіцца ў ЮНЭСКА: плот, які ўзьвялі супраць мігрантаў, раптам стаў галоўнай пагрозай для пушчы08.2326-07-2026
9Власти Белоруссии предупреждают о возможных провокациях на массовых мероприятиях0030-07-2020

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 10. Источник: nashaniva.com.