Адна з кавярняў сеткі «Штоле» ў Мінску, якая знаходзіцца на вуліцы Свярдлова, 22, прыцягнула ўвагу гараджан сваім незвычайным афармленнем, заўважыла выданне Blizko.by.

Каля ўваходу ва ўстанову зрабілі яркую кветкавую арку з ружовых ліян. Побач з дзвярыма размясцілі люстэрка, якое ўпрыгожылі плюшавымі цацкамі ў выглядзе персанажаў мультфільма «Ліла і Сціч» — Сціча і яго ружовай сяброўкі Анёл. Кампанію ім склалі фламінга.

Незвычайны дэкор заўважылі карыстальнікі сацсетак і падзяліліся фатаграфіямі кавярні. Афармленне атрымалася вельмі мілым і, відаць, асабліва спадабаецца аматарам Сціча і яркіх інтэр'ераў.

Мінскія ўстановы апошнім часам усё часцей робяць стаўку не толькі на меню, але і на арыгінальны дызайн. Напрыклад, у канцы ліпеня ў сталіцы адкрылася ўстанова, прысвечаная сусвету Гары Потэра. Там можна ўбачыць свечкі пад столлю, падобныя да тых, што знаходзіліся ў галоўнай зале Хогвартса, партрэт Тоўстай Дамы з грыфіндорскай гасцёўні, тэматычныя вітражы і іншыя дэталі ў стылі вядомай кінасагі.



| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку» | 0 | 10 | 06-06-2026 |
| 2 | Калі ў Мінску перастануць смярдзець ачыстныя | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 3 | У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 4 | Пад Мінскам збіраюць новы поўнапамерны пікап. Вось колькі ён каштуе | 0 | 10 | 02-07-2026 |
| 5 | У Мінску заўважылі амерыканскі аўтамабіль саракавых гадоў на хаду | 0 | 10 | 04-08-2026 |
| 6 | Падлетак змайстраваў незвычайны «Бульбамабіль» — мінакі не даюць яму без увагі праехаць | 0 | 10 | 22-06-2026 |
| 7 | «Гэта знак таго, што кіроўца — быдла». Мінчукоў абурыў расійскі аўтамабіль. Што гэтым разам? | 0 | 8.52 | 03-06-2026 |
| 8 | Машына як у Сінатры і Пікаса. У Мінску заўважылі вельмі рэдкі рэтра-мерсэдэс на хаду | 0 | 15.26 | 13-08-2026 |
| 9 | «Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 10 | Рыбак злавіў на Прыпяці вялізнага сома даўжынёй з чалавека ФОТА | 0 | 10 | 21-08-2026 |