Пад адроджанным брэндам «Волга» будзе хавацца даўно вядомая беларусам марка.

Скрыншот: volga.auto
Пра планы адрадзіць выпуск аўтамабіляў пад брэндам «Волга» ў Расіі ўпершыню ўсур'ёз загаварылі яшчэ летам 2022 года, пасля таго як сусветныя аўтавытворцы пачалі пакідаць Расію ў адказ на ваенную агрэсію супраць Украіны.
Прэзентавалі «новыя» Volga ў маі 2024 года. Тады ў Ніжнім Ноўгарадзе паказалі адразу тры новыя аўтамабілі: седан Volga С40 і два красоверы — Volga К30 і Volga К40.

Аўтамабілі «Волга», якія так і не пачалі выпускаць. Фота: Максім Стуліў / Ведамасці
Па факце гэта былі тры аўтамабілі кітайскага брэнда Changan, толькі з «волгаўскімі» рашоткамі радыятара і шыльдзікамі. Але калабарацыя з Changan так і не адбылася, і выпуск кітайскіх аўто пад расійскім брэндам так і не пачаўся.
У выніку расіяне знайшлі новага партнёра, якім аказаўся канцэрн Geely. Днямі «Волга» агучыла цэны на свае аўто і анансавала пачатак продажаў у чэрвені.
Што за мадэлі?Збіраць кітайска-расійскія аўтамабілі будуць на былых заводах канцэрна VW у Ніжнім Ноўгарадзе, дзе да вайны выпускалі VW і Škoda.
Прынамсі на старце ў «Волгі» будзе тры мадэлі: два красоверы і адзін седан. Ад кітайскіх Geely расійскія «Волгі» будуць адрознівацца бамперам, рашоткай радыятара і оптыкай.
Што да красовераў, то яны добра вядомыя беларусам. Самая танная Volga K40 — гэта Geely Atlas.

Volga K40 і Geely Atlas. Скрыншоты: volga.auto, geely.by
Цэны на кітайскія аўто расійскай зборкі будуць пачынацца з 2,75 млн расійскіх рублёў, што каля 38 530 даляраў па цяперашнім курсе.
У нас жа цэны на такі самы красовер, але толькі беларускай зборкі пачынаюцца з 92 900 рублёў, што каля 32 400 даляраў па актуальным курсе.
Другі,больш дарагі, красовер Volga K50 — гэта Geely Monjaro. Цэны на іх у Расіі будуць пачынацца з 4,2 млн расійскіх рублёў (амаль 59 тысяч даляраў).

Volga K50 (Geely Monjaro). Скрыншот: volga.auto
Geely Monjaro беларускай зборкі ў нас прадаюць па цэнах ад 115 900 рублёў, што каля 40 400 даляраў.
Адзначым, што, нягледзячы на знаходжанне ў адзінай мытнай прасторы, прыкметная розніца ў цэнах на аналагічныя аўто мясцовых зборак у Беларусі і Расіі — з'ява чаканая, бо ў кожнай краіны асобныя стаўкі ўтыльзбору. Нават спрадвечна расійская Lada у Беларусі каштуе танней, чым у самой Расіі.
Але заканадаўча зроблена так, што грамадзяне РФ не могуць набываць новыя аўто ў Беларусі. Дакладней, могуць, але будуць вымушаныя даплачваць грошы ў расійскі бюджэт, таму сэнсу ў гэтым няма.
Што да седана «Волга», то мадэль Volga C50 — гэта Geely Preface. Пачатковыя цэны на іх складаюць 2,9 млн расійскіх рублёў (каля 40 600 даляраў). Параўнаць з цаной аналагічных аўто ў Беларусі складаней, бо аналага гэтага аўто ў Беларусі не збіраюць і афіцыйна ў краіну не імпартуюць.

Скрыншот: volga.auto
А машыну 2025 года з прабегам 8500 км у Мінску прадаюць за 28 тысяч даляраў.
Ці варта чакаць «Волгі» на беларускіх дарогах?Што да красовераў, то адказ адназначны — не, бо ў Беларусі ёсць Geely Atlas і Monjaro уласнай зборкі, таму кітайска-расійскія паркетнікі калі і з'явяцца на нашых дарогах, то ў якасці гасцей з усходу.
Але і з'яўленне ў продажы седана Volga C50 у Беларусі таксама малаверагоднае, як не з'явіліся ў Беларусі і «Масквічы».
Раней па падобнай схеме ў Расіі «адрадзілі» брэнд «Масквіч», якія цяпер збіраюць на магутнасцях былога завода Renault у Маскве. Як і ў выпадку з «Волгай», ад расійскага там толькі назва.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 2 | Нейрасеткі ўсё яшчэ спатыкаюцца на беларускім маўленні. Беларусы хочуць падарыць штучнаму інтэлекту ідэальны голас | 0 | 10 | 19-04-2026 |
| 3 | У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна? | 0 | 10 | 06-06-2026 |
| 4 | Што такое лахардзікі, якія так любяць на ўсходзе Беларусі | 0 | 10 | 13-02-2026 |
| 5 | У Беларусі зноў растуць цэны на паліва | 0 | 10 | 07-07-2026 |
| 6 | Что известно о задержании россиян на территории Белоруссии | 0 | 0 | 30-07-2020 |
| 7 | Расіяне знялі копію «Вельмі дзіўных спраў». Частку сцэн здымалі ў Вілейцы і Светлагорску | 0 | 10 | 02-05-2026 |
| 8 | Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ й як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім | 0 | 7.79 | 30-07-2026 |
| 9 | Комментарий к записи «Белавиа» получила контрабандные «Боинги» (Владислав) | 0 | 5 | 17-06-2026 |
| 10 | «Які ты рускі?!» Беларус у Крыме збіў армяніна за тое, што ў таго доўгія валасы. І таму што падобны да гомасэксуала | 0 | 8.19 | 21-08-2026 |