Легендарны 124‑ы ў кузаве кабрыялет выставілі на продаж у Мінску.

Фота: av.by
Аўтамабіль 1995 года выпуску. За гэты час ён праехаў 144 тысячы кіламетраў (верым?), пад капотам у яго бензінавы рухавік аб'ёмам 3,2 літра.
Нягледзячы на гады, аўтамабіль выглядае дагледжаным і не мае слядоў карозіі. Шэры скураны салон таксама захаваўся ў даволі добрым арыгінальным стане. А вось руль, па ўсёй бачнасці, перацягнуты ў скуру нанова.
Гэты белы кабрыялет прадавец ацаніў у 47 тысяч даляраў.

Фота: av.by
Самае каштоўнае ў гэтым аўто — гэта адкідны дах, бо сам па сабе 124‑ы «Мэрс» — машына вельмі папулярная і, перажыўшы некалькі рэстайлінгаў, выпускалася крыху больш за 20 гадоў.
У астатнім гэты кабрыялет — шараговае аўто, нават нягледзячы на 3,2‑літровы рухавік пад капотам.

Фота: bid.cars
Рэч у тым, што гэта быў «Мэрс», выраблены для амерыканскага рынку, а там, у адрозненне ад Еўропы, машыны з 2,2—2,3‑літровым рухавіком нават не прадаваліся, бо амерыканцы любяць магутныя аўто з вялікім аб'ёмам.
Дый прабег амаль 150 тысяч кіламетраў — гэта ўжо не так і мала, каб лічыць машыну надзвычай каштоўнай.

Фота: av.by
Цікава, што ў Беларусь гэты кабрыялет трапіў толькі сёлета. Дата мытнага афармлення — 1 студзеня 2026 года.
Колькі ён каштаваў прадаўцу?Да гэтага машына ездзіла ў Каліфорніі, дзе восенню мінулага года яе прадалі на аўкцыёне за $7150, што разам са зборамі аўкцыёну складае каля $8300.

Скрыншот: bid.cars
Аўтамабіль прадаваўся без візуальных пашкоджанняў, таму, напэўна, меў нейкія механічныя паломкі.
Падлік выдаткаў на сайце адной з папулярных кампаній, якая займаецца дапамогай у куплі і дастаўцы аўто з ЗША ў Беларусь, паказвае, што з улікам усіх выдаткаў і размытнёўкі на льготніка гэты 124‑ы кабрыялет прыехаў у Беларусь за $23300, калі яго дастаўлялі праз Клайпеду, або за $24900, калі праз Грузію.

Прыблізны разлік выдаткаў на гэтае аўто. Скрыншот: westmotors.by
Колькі ўласнік уклаў у рамонт аўто і давядзенне яго да таварнага выгляду — невядома. Але з улікам таго, што гэта не нейкі надзвычай рэдкі аўтамабіль, то гэта дакладна не дзясяткі тысяч даляраў.

Фота: av.by
У каментарах мяркуюць, што разлік тут ідзе перш за ўсё на кліентаў з Расіі.
Цяперашні ўласнік, як бачым, машынай амаль не карыстаўся, бо, мяркуючы па прабегу на фота ў Беларусі, машына праехала ўсяго каля 150 км.
Сам жа прадавец апісвае гэты кабрыялет як аўто для душы.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Беларусі пачалі прадаваць новы электрычны седан за $17 тысяч | 0 | 20 | 12-07-2026 |
| 2 | У Мінску заўважылі рэдкі суперкар McLaren. Такіх усяго 765 у свеце | 0 | 16.53 | 29-05-2026 |
| 3 | У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна? | 0 | 10 | 06-06-2026 |
| 4 | I Bought My Dream Mercedes SL For $8,000. Here's What It Really Cost Me | 0 | 18.73 | 20-08-2026 |
| 5 | Мінтранс падлічыў сярэдні кошт паездкі на таксі ў Беларусі | 0 | 10 | 19-07-2026 |
| 6 | Група рызыкі падчас спякоты: каму трэба панепакоіцца? | 0 | 5 | 14-07-2026 |
| 7 | Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ й як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім | 0 | 7.79 | 30-07-2026 |
| 8 | Электракар Ferrari прадалі з аўкцыёна за рэкордныя 40 мільёнаў даляраў | 0 | 20 | 17-08-2026 |
| 9 | Што такое лахардзікі, якія так любяць на ўсходзе Беларусі | 0 | 10 | 13-02-2026 |
| 10 | На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер? | 0 | 9.15 | 21-08-2026 |