Першыя машыны пакажуць 3 ліпеня падчас праўладнага аўтапрабегу, прысвечанага Дню Незалежнасці.

У Беларусі з’явілася спецыяльная серыя электрамабіляў Dongfeng BOX — у колерах беларускага сцяга і з залатым арнаментам, нанесеным на капот і дах, паведамляе «Анлайнер».
Першыя машыны пакажуць 3 ліпеня падчас праўладнага аўтапрабегу, прысвечанага Дню Незалежнасці. Калона накіруецца да плошчы Перамогі, дзе пройдзе цырымонія ўскладання кветак.
Спецсерыя ўключае дзве версіі — у насычаным чырвоным і цёмна-зялёным колерах. У абодвух аўтамабіляў белы дах.

За аснову ўзяты гарадскі электрамабіль Dongfeng BOX. Ён аснашчаны электраматорам магутнасцю 95 к. с., батарэяй ёмістасцю 43,89 кВт·г і, паводле заявы вытворцы, здольны праехаць да 430 кіламетраў на адным зарадзе па цыкле CLTC.
У аснашчэнне мадэлі ўваходзяць мультымедыйная сістэма з 12,8‑цалевым экранам, бесправадная зарадка для смартфона, крэсла кіроўцы з электрапрывадам, памяццю, падагрэвам і вентыляцыяй, а таксама набор электронных асістэнтаў. Сярод іх — адаптыўны круіз-кантроль, сістэма аўтаматычнай паркоўкі, кругавы агляд, утрыманне ў паласе, аўтаматычнае экстраннае тармажэнне і распазнаванне дарожных знакаў.
У кампаніі паведамілі, што аўтамабілі са спецыяльнай серыі будуць даступныя для куплі пасля 3 ліпеня. Кошт версіі з нацыянальным арнаментам складзе столькі ж, колькі каштуе стандартны Dongfeng BOX.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | «БелДжы» выпусціла 200‑тысячны аўтамабіль | 0 | 10 | 30-07-2026 |
| 2 | У Беларусі пачалі прадаваць новы электрычны седан за $17 тысяч | 0 | 20 | 12-07-2026 |
| 3 | «Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая | 0 | 10 | 22-07-2026 |
| 4 | У Мінску заўважылі амерыканскі аўтамабіль саракавых гадоў на хаду | 0 | 10 | 04-08-2026 |
| 5 | Кінутыя аўтамабілі будуць прыбіраць з вуліц гарадоў хутчэй | 0 | 10 | 10-08-2026 |
| 6 | Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ й як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім | 0 | 7.79 | 30-07-2026 |
| 7 | Компания M-Hero выпустит городской кроссовер | 0 | 5 | 10-07-2026 |
| 8 | "Автоваз" начал выпуск автомобилей Lada Vesta в версии с ручным управлением | 0 | 0 | 15-04-2025 |
| 9 | В России стартовал предзаказ на отечественный электрокар нового бренда | 0 | 5 | 13-07-2026 |