Беларускі рынак новых легкавых аўтамабіляў у ліпені 2026 года зноў паказаў значны рост пасля зніжэння ў чэрвені. За месяц у краіне было прададзена каля 9,6 тысячы новых машын — на 30% больш, чым у чэрвені, і на 18,5% больш за майскі паказчык. Пра гэта паведамілі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА).

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
У асацыяцыі адзначылі, што ліпеньскія вынікі перавысілі чаканні: пасля часовага спаду продажы не толькі аднавіліся, але і дасягнулі найвышэйшага месячнага ўзроўню ў 2026 годзе.
Асноўнымі фактарамі росту сталі аўтамабілі беларускай вытворчасці і павелічэнне продажаў электрамабіляў.
Прадпрыемства «БелДжы» ў ліпені рэалізавала 5,3 тысячы аўтамабіляў марак Belgee і Geely, што стала новым рэкордам за ўсю гісторыю продажаў завода. На гэтыя дзве маркі прыпала больш за 55% усяго рынку новых легкавых аўтамабіляў Беларусі.
Другі беларускі вытворца — «Юнісон» — прадаў 596 аўтамабіляў, што склала каля 6,2% рынку. У выніку машыны, выпушчаныя двума беларускімі аўтазаводамі, занялі больш за 61% ліпеньскага рынку новых аўтамабіляў.
Асабліва моцна вырас сегмент электрамабіляў. У ліпені ў Беларусі было прададзена каля 3,5 тысячы новых электракараў, што на 46% больш, чым месяцам раней. Іх доля на рынку склала прыкладна 36,5%. Рост тлумачаць актыўным імпартам электрамабіляў і захаваннем ільготных умоў для іх набыцця.
У БАА лічаць, што па выніках 2026 года беларускі рынак новых аўтамабіляў можа пераадолець адзнаку ў 70 тысяч прададзеных машын і ўстанавіць гістарычны рэкорд.
Эксперты адзначаюць, што рост падтрымліваецца пашырэннем аўтакрэдытавання, нізкімі цэнамі на электрамабілі і павышаным попытам на іх напярэдадні магчымага заканчэння льготных умоў увозу. Пры гэтым паступова скарачаецца доля аўтамабіляў, якія ўвозяцца з Расіі, а таксама продажы імпартных гібрыдных мадэляў.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | "Автостат" рассказал о росте продаж новых легковушек в РФ | 0 | 13.96 | 05-08-2026 |
| 2 | Продажи новых российских легковушек резко выросли | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 3 | Продажи новых легковых авто и LCV в России в I полугодии выросли на 36,9% | 0 | 0 | 06-07-2021 |
| 4 | Продажи новых КамАЗов взлетели | 0 | 10 | 05-08-2026 |
| 5 | В России зафиксировали рост продаж одного вида машин | 0 | 5 | 29-06-2026 |
| 6 | Продажи новых легковых авто в России в апреле выросли почти в четыре раза | 0 | 0 | 12-05-2021 |
| 7 | Мінтранс падлічыў сярэдні кошт паездкі на таксі ў Беларусі | 0 | 10 | 19-07-2026 |
| 8 | Запусцілі новы бясплатны сэрвіс для продажу аўтамабіляў | 0 | 10 | 30-06-2026 |
| 9 | Neuzulassungen stiegen um 15 Prozent: Diese Autos werden gekauft | 0 | 5 | 09-07-2026 |
| 10 | У Беларусі пачалі прадаваць новы электрычны седан за $17 тысяч | 0 | 20 | 12-07-2026 |