Выступаючы на мітынгу ў у Лас-Вегасе, Дональд Трамп абрынуўся з крытыкай і кпінамі на ўладальнікаў электрамабіляў, абвінаваціўшы іх у псіхічнай непаўнавартасці.

Маск паказвае «Тэслу» Дональду Траму. Фота: Getty Images
Распавядаючы сваім прыхільнікам пра нібыта скасаваны ім «электрычны мандат», Трамп перайшоў да абраз у бок кіроўцаў экалагічнага транспарту.
«Едзеш у электрамабілі… у іх хвароба, ведаеце, гэта хвароба, — заявіў Трамп са сцэны. — Яны едуць і разумеюць, што акумулятар садзіцца, і пачынаюць думаць пра гэта, калі ён запоўнены яшчэ на тры чвэрці. Вы едзеце па шашы і бачыце знак: «Зарадная станцыя, стрэлка ўправа, 89 міль». Гэтыя людзі — вар'яты».
Пры гэтым Трамп іранічна згадаў свае адносіны з кіраўніком Tesla Іланам Маскам, зазначыўшы: «Я адмяніў мандат. Не хачу пра гэта казаць, бо Ілан быў ад мяне не ў захапленні, але я мусіў гэта зрабіць. Мы любім Ілана».
Ён таксама з гонарам заявіў, што доля электракараў на амерыканскім рынку складае ўсяго 7%, дадаўшы, што ЗША валодаюць «60% сусветнай нафты і газу, уключаючы Венесуэлу».
Трамп лічыць, што прасоўванне экалагічнага транспарту звязана з «радыкальнымі левымі» і дэмакратамі. А Трамп апелюе да свайго базавага электарату — работнікаў традыцыйнага аўтапрама і прадстаўнікоў нафтагазавага сектара, дэманструючы падтрымку бензінавым рухавікам і прамысловаму кансерватызму.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Багаевская: День 18 дек, Вт | 0 | 0 | 17-12-2018 |
| 2 | Дмитрий Борисов Стихи Любовь Такая разная То сладость То война ... | 0 | 0 | 21-02-2025 |
| 3 | Багаевская: Вечер 17 дек, Пн | 0 | 0 | 17-12-2018 |
| 4 | Жонка прапагандыста Ігара Тура пахвалілася, што муж падарыў ёй электрамабіль | 0 | 10 | 03-08-2026 |
| 5 | 0 | 0 | 26-02-2025 | |
| 6 | Забудьте про М3ГАН, после этой жуткой рекламы теперь все боятся Snapchat | 0 | 0 | 01-02-2023 |
| 7 | «Учитывая значительный вклад»: Путин поручил увековечить память Лужкова | 0 | 0 | 14-02-2020 |
| 8 | Падлетак змайстраваў незвычайны «Бульбамабіль» — мінакі не даюць яму без увагі праехаць | 0 | 10 | 22-06-2026 |
| 9 | Health Care Open Enrollment For 2020 Is Here, Don’t Forget to Sign Up or Renew Your Plan | 0 | 0 | 11-12-2019 |
| 10 | Дискуссия «Как спасти мир: почему НКО и СМИ важно работать вместе и как это делать здесь и сейчас» | 0 | 0 | 06-04-2022 |