Некалі дзве гадзіны фільма здаваліся вечнасцю, а цяпер нас клічуць у кінатэатры на стужкі па 3-3,5 гадзіны. Што адбываецца?

Кадр з фільма «Апенгеймер»
Рэжысёр Андрэй Кашперскі разважае, што выдзеліць галоўную прычыну папулярнасці доўгіх фільмаў складана. Адна з іх у тым, што за рэжысёры здымаюць даўжэзнае кіно — бо такое дазволяць зусім не кожнаму.
«Ёсць пэўная ўлада ў рэжысёраў-гігантаў. Калі Нолан, Скарсэзэ, Квенцін Таранціна здымаюць кіно на тры гадзіны, ніхто на студыі не рызыкне ўзяць мантажныя нажніцы. Ім даюць поўны карт-бланш, бо іх імёны прыносяць мільёны даляраў прыбытку і «Оскары».
Я б падрэзаў і Скарсэзэ, і можа нават Нолана», — кажа Кашперскі.
Наколькі ж доўгія фільмы ў тых рэжысёраў? Напрыклад, Марцін Скарсэзэ прадставіў у 2023‑м фільм «Забойцы кветкавага Месяца», які ішоў 3 гадзіны 26 хвілін. У тым жа годзе выйшаў знакаміты «Апенгеймер» Крыстафера Нолана з працягласцю тры гадзіны.
Для параўнання — культавы «Тэрмінатар» 1984 года доўжыўся 107 хвілін, а «Людзі ў чорным» 1997 года маюць працягласць 98 хвілін. Нават грандыёзная «2001: Касмічная адысея», якую выпусціў Кубрык у 1968-м, доўжыцца 2 гадзіны 29 хвілін.
Можна згадаць «Тытанік» 1997 года: маўляў, той шэдэўр доўжыцца 3 гадзіны 14 хвілін. Але гэта выключэнне, якое пацвярджае правіла, і вядома, што кінастудыя вельмі не хацела выпускаць у пракат фільм з такой шакуючай даўжынёй.
Кашперскі адзначае, што кінастудыі цяпер па-іншаму падыходзяць да продажу фільмаў аўдыторыі — яны прапануюць нам паход у кінатэатр як падзею.
«Квіткі і папкорн даражэюць, дома ў кожнага ёсць тэлевізар і доступ да стрымінгаў. Каб выцягнуць чалавека ў кінатэатр, студыі і рэжысёры робяць выгляд, што прадаюць гледачу нешта манументальнае і вельмі важнае, як у выпадку з «Аватарам» ці «Адысеяй» Нолана.
Доўгі фільм падсвядома апраўдвае ў галаве гледача кошт таго паходу — маўляў, за тры гадзіны і грошай не шкада», — тлумачыць рэжысёр.
Таксама Андрэй бачыць тэхнічную прычыну ў пераходзе да доўгіх фільмаў. Раней кіно здымалі на плёнку, яе колькасць была абмежаваная, а цэны вялікія, тым больш у выпадках з некаторымі відамі плёнкі. Фільмы распаўсюджвалі на відэакасетах ці DVD-дысках, а там проста не хапала месца на кіно ў адносна высокай якасці, даўжэйшае за дзве гадзіны.
Цяпер кіно здымаюць і захоўваюць у лічбавым фармаце, а тэрабайты памяці каштуюць капейкі ў параўнанні з плёнкай.
Змяніліся і самі кінатэатры:
«Раней кароткія фільмы можна было паказаць больш разоў і, адпаведна, больш зарабіць, таму працягласць была важная. А цяпер кінатэатры шматзальныя, таму можна пусціць трохгадзінны блакбастар адначасова ў трох‑чатырох залах у розны час, і не будзе ніякіх страт».
Андрэй нагадвае, што і серыялы прывучылі гледача да доўгіх фарматаў. Нехта любіць глядзець адразу па некалькі серый, а ў некаторых праектах і адна серыя можа быць як цэлы фільм. Так атрымалася, напрыклад, з фіналам серыяла «Вельмі дзіўныя справы» — апошняя серыя праекта доўжылася 128 хвілін.
Сам Кашперскі і як рэжысёр, і як глядач выступае за карацейшыя фільмы — варта ж цаніць свой час. Ён каментуе нядаўнюю стужку Стывена Спілберга «Дзень выкрыцця»:
«Глядзіш на гэта і думаеш, што ўжо складана ўспрымаць — маўляў, навошта вы, хлопцы, так раздуваеце фільм? І пры гэтым я проста кайфую ад таго, што робіць Акі Каўрысмякі ці Кантэн Дзюп’ё. Гэтыя рэжысёры могуць укласціся ў 60‑70 хвілін і сказаць усё, што трэба».
Андрэй згадвае дзве добрыя стужкі апошніх месяцаў, дзе няма гаворкі пра вялікі хранаметраж. Напрыклад, гэта фільм Алівіі Уайльд «Запрашэнне», ён проста цяпер ідзе ў кінатэатрах, і яго даўжыня — 107 хвілін. Ці іншы хіт, «Вось гэта драма!» з Робертам Пацінсанам і Зендэяй, што доўжыцца 105 хвілін. Папулярныя цяпер хорары «Абсэсія» і «Закуліссе» таксама заўважна карацейшыя за тры гадзіны.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Заўважалі, што сучаснае кіно зрабілася бляклым? Вось у чым можа быць прычына | 0 | 10 | 10-05-2026 |
| 2 | Спыніў дзейнасць беларускі часопіс пра кіно «На экранах» | 0 | 10 | 08-05-2026 |
| 3 | Агидель: Ночь 20 дек, Чт | 0 | 0 | 19-12-2018 |
| 4 | «Вельмі страшнага кіно 6» не будзе — сусветны хіт усё-ткі знялі з беларускага пракату. Чаму? | 0 | 24.29 | 25-06-2026 |
| 5 | State of the Word: Gutenberg ベースのプレゼンスライド | 0 | 0 | 20-12-2019 |
| 6 | Состоялся первый запуск с космодрома Восточный | 0 | 0 | 28-04-2016 |
| 7 | Формы для производства тротуарной плитки | 0 | 0 | 30-06-2018 |
| 8 | Мастер-класс по макияжу состоится в Доме культуры и спорта "Воскресенское" | 0 | 0 | 28-02-2020 |
| 9 | ФАС России: «Совкомбанку» назначен штраф за недостоверную рекламу | 0 | 0 | 25-06-2021 |
| 10 | «Музей СВО» на ВДНХ, расположившийся в 58 павильоне – мощная ... | 0 | 0 | 23-02-2025 |