Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Восем анлайн-сэрвісаў для вывучэння беларускай мовы на прасунутым узроўні

Дата публикации: 07-04-2026 17:39:55



Основное содержимое страницы с новостью.

Восем анлайн-сэрвісаў для вывучэння беларускай мовы на прасунутым узроўні

Калі «дзякуй» і «калі ласка» — ужо не выклік, час знайсці розніцу паміж «шуфлядкай» і «шворкай». Budzma.org сабрала бясплатныя праграмы, тэсты і відэа для тых, хто ведае азы беларускай мовы і хоча ісці далей.

002-ad-bazy-da-vykstalconasci.jpeg

Ілюстрацыя створана з выкарыстаннем ШІ

1. Mova: belarusian language

Мабільная праграма для тых, хто хоча пашырыць слоўнікавы запас. Тут больш за 3000 слоў, разбітыя па тэмах ад медыцыны да мастацтва. Ёсць адмысловыя лексічныя падборкі ад беларускіх музыкаў. Даецца тлумачэнне лексічнага значэння словаў і прыклады сказаў, у якіх яны ўжытыя. У наладах можна выбраць адну з трох моваў інтэрфейсу і вучыць беларускую нават праз ангельскую.

07-Mova-belarusian-language.jpg

Інтэрфейс мабільнай праграмы «Mova: belarusian language». Скрыншот з мабільнай праграмы для iOS

Асаблівасці праграмы:

  • Націскі ў словах не пазначаныя.
  • Словы маюць агучку.
  • Пераклад слоў ёсць.
  • Лексічнае значэнне слоў ёсць.
  • Прыклады сказаў са словам ёсць.
  • Карцінкі для ілюстрацыі слова ёсць.
  • Мова інтэрфейсу: беларуская, ангельская, расейская.

Mova: belarusian laguage для Android.

Mova: belarusian lanuage для iOS.

2. Mova 2.0

Гэтая мабільная праграма дае магчымасць вучыць лексіку, разбіраць граматыку, выконваць тэсты і чытаць цікавосткі пра беларускую культуру.

08-Mova-2.0.jpg

Інтэрфейс мабільнай праграмы «Mova 2.0». Скрыншот з мабільнай праграмы для Android

Стваральнікі абяцаюць навучыць словам штодзённага ўжытку «ад шуфлядкі да лаянкі». Блок «Граматыка» з кароткімі правіламі нагадвае школьны падручнік. Веды можна праверыць у блоку «Тэсты», але па некаторых тэмах яны недасяжныя, бо яшчэ распрацоўваюцца.

У блоку «Цікавінкі» сабраныя кароткія тэксты на розныя тэмы: ад прымавак да парадаў па стасунках з ЖЭСам. Тут жа ёсць гульня «Знайдзі слова»: у квадраце сярод літар трэба адшукаць схаваныя словы.

Асаблівасці праграмы:

  • Націскі ў словах пазначаныя.
  • Словы не маюць агучкі.
  • Пераклад на расейскую ёсць толькі для некаторых слоў.
  • Лексічнага значэння слоў няма.
  • Прыклады сказаў са словам ёсць.
  • Малюнкі для ілюстрацыі слова ёсць.
  • Мова інтэрфейсу: беларуская.

Mova 2.0 для Android.

Mova 2.0 для iOS.

3. Sloucy

Мабільная гульня, у якой сабраныя 277 слоў з адпаведнымі малюнкамі. Падаецца, мала, але словы выбраныя такія, якія непадобныя да расейскіх — ад шыдэлка да шворкі.

09-Sloucy.jpg

 Інтэрфейс мабільнай праграмы «Sloucy». Скрыншот з мабільнай праграмы для iOS

Логіка гульні: з шасці фотаздымкаў трэба выбраць той, што адпавядае напісанаму слову. Да кожнага слова праграма мае некалькі варыянтаў малюнкаў. Таму ў кожным раўндзе даводзіцца пільна шукаць патрэбны і дакладна разумець значэнне слова.

Асаблівасці праграмы:

  • Націскі ў словах пазначаныя.
  • Словы не маюць агучкі.
  • Перакладу слоў няма.
  • Лексічнага значэння слоў няма.
  • Прыкладаў сказаў са словам няма.
  • Малюнкі для ілюстрацыі слова ёсць.
  • Мова інтэрфейсу: беларуская.

Sloucy для Android.

Sloucy для iOS.

4. Ўордлі

Гульня ў словы, якая працуе праз браўзер. Старонку можна дадаць на галоўны экран тэлефона, і яна будзе выглядаць як звычайная праграма. Гульня існуе больш чым на 50 мовах і штодня збірае да 10 мільёнаў гульцоў ва ўсім свеце. Беларускамоўную версію за два дні зрабіў праграміст Дзмітрый.

10-Wordle.jpg

Інтэрфейс гульні «Ўордлі» для браўзера. Скрыншот гульні

Задача гульцоў — адгадаць слова з пяці літар за шэсць спроб. Пасля кожнай спробы праграма падсвечвае літары, якіх у слове няма, якія стаяць не на сваім, а якія на сваім месцы.

Згуляць можна толькі раз на дзень. Новае слова з’яўляецца пасля апоўначы. Калі адгадаць не атрымалася, праграма пакажа правільны адказ і дасць спасылку на старонку ў слоўніку з гэтым словам.

Ўордлі для браўзера.

5. Моўныя тэсты
11-Mounyja-testy.jpg

Скрын са старонкі «Моўныя тэсты». Фота: svaboda.org

Тэсты на сайце «Радыё Свабода» працуюць у браўзеры і не маюць мабільнай праграмы. Яны знаёмяць з адметнымі беларускімі словамі, якія адрозніваюцца ад расейскіх. Напрыклад, у беларускай мове «скалка» зусім не датычыць працы з цестам.

Рубрыка абнаўляецца рэдка, але на старонцы ўжо ёсць больш за 80 тэстаў. Першы тэст палічыць колькасць беларускіх слоў, якія вы ведаеце.

Моўныя тэсты для браўзера.

6. Гоман
12-Homan.jpg

Скрыншот з YouTube-канала «Гоман»

Відэакурс беларускай мовы на Youtube ад праекта «Годна». Вядучыя — музыка Андрусь Такінданг і мовазнаўца Аляксей Шэін. Кожны выпуск прысвечаны адной штодзённай тэме ад вітанняў да надвор’я. Вядоўцы тлумачаць словы па-беларуску, але часам перакладаюць на расейскую.

Фармат відэа:

  • Колькасць відэа: 8.
  • Працягласць аднаго відэа: каля 40 хвілін.

Гоман на YouTube.

7. #Моваздома
13-#Movazdoma.jpg

Скрыншот з YouTube старонкі «#Моваздома»

Кароткія відэа на Youtube ад праекта «Арт Сядзіба». Вядоўца Саша Бабкова тлумачыць словы, у якіх беларусы часта памыляюцца: сабе ці сябе, табе ці цябе, па вуліцам ці па вуліцах і іншыя.

Фармат відэа:

  • Колькасць відэа: 11.
  • Працягласць аднаго відэа: каля 2 хвілін.

#Моваздома на YouTube.

8. Толькі пра мову
14-Tolki-pra-movu.jpg

Скрыншот з Instagram старонкі «Толькі пра мову»

Кароткія відэа і карткі ў Instagram і Tiktok ад мовазнаўцы Вінцука Вячоркі і яго каманды. Яны тлумачаць значэнні беларускіх слоў і розніцу паміж беларускай і расейскай лексікай.

Праект пачынаўся на Facebook, дзе суполка дагэтуль працуе як форум: кожны можа задаць моўнае пытанне, на якое адкажуць Вінцук Вячорка і іншыя ўдзельнікі. Перад запытам варта зрабіць пошук у суполцы. Верагодна, адказ ужо існуе.

Толькі пра мову ў Instagram.

Толькі пра мову ў Tiktok.

Толькі пра мову ў Facebook.

Гэты праект вылучаецца тым, што яго кантэнт кантралюе мовазнаўца, таму ён заслугоўвае большага даверу. Адначасова раім падпісвацца на іншыя беларускамоўныя старонкі, якія вам даспадобы, каб атачаць сябе беларускай мовай штодня. І аднойчы раніцай вы адгадаеце слова ва «Ўордлі» з першай спробы і зразумееце, што дарогі назад ужо няма.

Цяпер чытаюць
Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў6767

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС3737

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС37
«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11

Усе навіны →

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1У Мінску на беларускай мове вучыцца 1,6% школьнікаў — жахлівая статыстыка русіфікацыі019.0903-07-2026
2Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы01019-02-2026
3Нейрасеткі ўсё яшчэ спатыкаюцца на беларускім маўленні. Беларусы хочуць падарыць штучнаму інтэлекту ідэальны голас01019-04-2026
4Спыніў дзейнасць беларускі часопіс пра кіно «На экранах»01008-05-2026
5В Псковской области планируют создать онлайн-школу для детей, живущих за рубежом0019-07-2023
6Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў01020-07-2026
7Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве01028-03-2026
8Яндзы і Дзіньпін. У беларускай мове змянілі нормы перадачы кітайскіх назваў — новае напісанне дакладней перадае кітайскае гучанне01001-07-2026
9Як ніжнік крыў кральку. Забытая мова беларускіх картачных гульняў01024-05-2026
10Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках01023-07-2026

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 21.11. Источник: nashaniva.com.