Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Трамп заявіў, што скасаваў удар па Іране

Дата публикации: 02-08-2026 12:03:00

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што адмовіўся ад плянаванага маштабнага ўдару па Іране пасьля таго, як Тэгеран і шэраг краін Блізкага Ўсходу папрасілі даць час, каб дасягнуць пагадненьня. Пра гэта ён напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.

Основное содержимое страницы с новостью.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што адмовіўся ад плянаванага маштабнага ўдару па Іране пасьля таго, як Тэгеран і шэраг краін Блізкага Ўсходу папрасілі даць час, каб дасягнуць пагадненьня. Пра гэта ён напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.

Паводле Трампа, ЗША былі цалкам гатовыя нанесьці ўдар, аднак атрымалі сыгнал, што асноўныя варункі будучай дамовы ўжо ўзгодненыя. Ён адзначыў, што пагадненьне павінна прадугледжваць неадкладнае адкрыцьцё Армускай пратокі для навігацыі і ўхіленьне ядзернай пагрозы з боку Ірану. У сувязі з гэтым, зь ягоных словаў, ён пагадзіўся скасаваць атаку пры ўмове хуткага заключэньня дамовы.

Трамп таксама заявіў, што Ізраіль падтрымаў рашэньне. Ізраільскія ўлады пакуль ягоных словаў не камэнтавалі.

Паводле выданьня Axios, на рашэньне амэрыканскага прэзыдэнта паўплывалі заклікі хаўрусьнікаў ЗША ў рэгіёне. У прыватнасьці, каронны прынц Саудаўскай Арабіі Мухамад бін Салман у тэлефоннай размове з Трампам заклікаў адмовіцца ад эскаляцыі. Падобныя звароты, як паведамляе выданьне, таксама паступілі ад Катару, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Турэччыны і Пакістану.

Axios таксама паведамляе, што катарскія пасярэднікі падтрымлівалі кантакты з міністрам замежных справаў Ірану Абасам Арагчы, спэцыяльным пасланьнікам Белага дому Стывам Уіткафам і прадстаўнікамі Аману, спрабуючы дамагчыся пагадненьня аб адкрыцьці Армускай пратокі. Паводле крыніцаў выданьня, у перамовах быў пэўны прагрэс.

Напярэдадні амэрыканскія СМІ паведамлялі, што адміністрацыя Трампа разглядала магчымасьць новых удараў па энэргетычнай інфраструктуры Ірану. Паводле ізраільскага 12-га тэлеканалу, Армію абароны Ізраілю прывялі ў стан павышанай баявой гатоўнасьці ў чаканьні магчымай сумеснай апэрацыі.

Падставай для абмеркаваньня новай вайсковай апэрацыі сталі напады на караблі ў Армускай пратоцы і атакі на амэрыканскія сілы ў рэгіёне.

Іран раней папярэджваў, што адкажа на магчымыя ўдары ЗША або Ізраілю. Блізкае да Найвышэйшай рады нацыянальнай бясьпекі Ірану агенцтва Nournews заяўляла, што ў выпадку такіх удараў магчымымі цэлямі могуць стаць нафтавыя абʼекты Саудаўскай Арабіі і ААЭ, а таксама газавая інфраструктура Катару і Ізраілю.

Аналітычная кампанія HFI Research адзначае, што гэта ўжо пяты выпадак, калі Трамп адкладае або скасоўвае раней анансаваныя ўдары па Іране. На думку аналітыкаў, Тэгеран улічвае гэтую асаблівасьць амэрыканскай палітыкі ў перамовах.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Трамп заявил, что согласился не наносить мощный удар по Ирану04.4402-08-2026
2Почему Трамп передумал атаковать Иран?07.6602-08-2026
3Трамп решил пока отказаться от массированных ударов по Ирану05.3102-08-2026
4Трамп заявил, что отменил атаки на Иран06.8802-08-2026
5Трамп пригрозил Ирану ответом на недавние атаки07.0229-07-2026
6Трамп выразил нежелание атаковать гражданскую инфрастуктуру Ирана07.4628-07-2026
7Трамп снова обвинил Иран в нарушении режима прекращения огня-2326-06-2026
8Трамп обвинил власти Ирана в "двуличности" 06.404-08-2026
9Трамп назвал причину отмены атаки США на Иран06.8802-08-2026
10Senatoya Amerîkî Todd Blanche Wekî Wezîrê Dadê Piştrast Dike06.1708-08-2026

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 7.9. Источник: www.svaboda.org.