Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Расеец Дварковіч пасьля санкцыяў Эўразьвязу адхілены ад кіраўніцтва Міжнароднай шахматнай фэдэрацыяй

Дата публикации: 24-07-2026 08:00:00

Аркадзь Дварковіч прыпыніў выкананьне абавязкаў да таго часу, пакуль будзе заставацца ў санкцыйным сьпісе.

Основное содержимое страницы с новостью.

Аркадзь Дварковіч прыпыніў выкананьне абавязкаў да таго часу, пакуль будзе заставацца ў санкцыйным сьпісе.

Як паведамляе «Настоящее время» з спасылкай на Міжнародную шахматную фэдэрацыю (FIDE), Аркадзь Дварковіч часова пакінуў пасаду кіраўніка Фэдэрацыі з прычыны санкцыяў ЭЗ.

Дварковіч, уключаны 23 ліпеня ў новы санкцыйны сьпіс ЭЗ, аб’явіў, што прыпыніў ажыцьцяўленьне сваіх паўнамоцтваў на час дзеяньня санкцыяў. Заява Дварковіча апублікаваная на сайце FIDE.

З словаў былога віцэ-прэмʼера расейскага ўраду Аркадзя Дварковіча, ён лічыць рашэньне ўключыць яго ў санкцыйны сьпіс незаконным і несправядлівым і будзе абскарджваць яго. Аднак з увагі на тое, што санкцыі «могуць перашкодзіць стабільнаму функцыянаваньню FIDE», ён вырашыў прыпыніць выкананьне абавязкаў датуль, пакуль будзе заставацца ў санкцыйным сьпісе. Абавязкі прэзыдэнта возьме на сябе намесьнік прэзыдэнта, былы чэмпіён сьвету ў шахматах Вішванатан Ананд зь Індыі.

«Дварковіч ня будзе ажыцьцяўляць абавязкі, правы і прэрагатывы, прадугледжаныя Статутам FIDE», — гаворыцца ў заяве Рады арганізацыі.

Хто такі Дварковіч

Аркадзь Дварковіч — былы віцэ-прэмʼер расейскага ўраду і былы памочнік Пуціна. Прэзыдэнт FIDE з 2018 году.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны ў інтэрвію амэрыканскаму часопісу Mother Jones ён асудзіў «любую вайну, у тым ліку і гэтую», і сказаў, што «думае аб мірных жыхарах Украіны, у тым ліку многіх гульцах, якія знаходзяцца ў небясьпецы і ня могуць удзельнічаць у спаборніцтвах або нават думаць аб шахматах падчас вайны». Крытыкі Дварковіча сьцьвярджаюць, што насамрэч ён не парваў з Крамлём.

Аркадзь Дварковіч уключаны ў 21-ы пакет антырасейскіх санкцыяў ЭЗ на той падставе, што праз FIDE ён прасоўвае прарасейскі парадак дня. У верасьні чакаюцца выбары новага кіраўніцтва FIDE. Дварковіч раней заяўляў аб сваім намеры балятавацца. Невядома, ці будзе ён зараз вылучаць сваю кандыдатуру.

Раней FIDE зьняла абмежаваньні зь беларускіх шахматыстаў

Такую пастанову прыняла Рада FIDE. Усе раней накладзеныя на беларускіх спартоўцаў абмежаваньні больш ня дзейнічаюць.

Першымі буйнымі турнірамі FIDE, на якіх беларусы выступяць пад дзяржаўнай сымболікай, стануць Шахматная алімпіяда FIDE і Шахматная алімпіяда для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, паведаміла Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

Абодва міжнародныя турніры пройдуць ва Ўзбэкістане ў верасьні 2026 году.

У сьнежні 2025 году FIDE прагаласавала за дазвол камандам з Расеі і Беларусі вярнуцца да афіцыйных спаборніцтваў і цалкам аднавіла правы маладых гульцоў з абедзьвюх краін, адклаўшы канчатковае рашэньне аб выкарыстаньні дзяржаўных сьцягоў і гімнаў у спаборніцтвах дарослых камандаў. Праз восем месяцаў скасавалі ўсе абмежаваньні.

Супраць вяртаньня ў вялікі міжнародны спорт Беларусі і Расеі рэзка выступае Ўкраіна, якая ваюе супраць Расеі за сваю незалежнасьць і тэрытарыяльную цэласьць. Украінскія спартовыя дзеячы шмат разоў выказваліся супраць скасаваньня санкцыяў і падавалі галоўную прычыну — вайна ня скончылася, абстрэлы жылых кварталаў украінскіх гарадоў працягваюцца, а Лукашэнка ўсё гэтак жа падтрымлівае ваенную агрэсію Масквы.

Прадстаўнікі Эстоніі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Фінляндыі, Даніі, Швэцыі, Нідэрляндаў і Румыніі зьвярнуліся да Эўракамісіі з прапановай пазбавіць Міжнародны алімпійскі камітэт эўрапейскага фінансаваньня за допуск расейскіх і беларускіх спартоўцаў да спаборніцтваў.

7 траўня 2026 году выканаўчы камітэт МАК скасаваў ранейшыя рэкамэндаваныя ўмовы ад 28 лютага 2022 году і 28 сакавіка 2023 году ў дачыненьні да Беларусі і беларускіх спартоўцаў, у тым ліку ахоўныя меры.

Поўнае адхіленьне беларускіх спартоўцаў ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай захавала Міжнародная фэдэрацыя лёгкай атлетыкі. У тэнісе беларусы могуць выступаць толькі індывідуальна. У хакеі беларускім камандам дазволілі вярнуцца ў тры турніры сэзону 2026–2027 гадоў.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1ES sankciju dēļ Šaha federācijas prezidenta amatu pamet Krievijas pārstāvis011.0424-07-2026
2Зь беларускіх шахматыстаў зьнялі ўсе абмежаваньні на ўдзел у міжнародных турнірах01021-07-2026
3EU sanctions force world chess chief to step aside011.9924-07-2026
4Аркадий Дворкович освободил доску // Санкции Евросоюза внесли интригу в выборы президента Международной шахматной федерации010.0824-07-2026
5Глава FIDE Дворкович временно оставил свой пост из-за санкций ЕС // Дворкович приостановил исполнение своих полномочий на посту президента FIDE08.6123-07-2026
6FIDE отменила санкции против Белорусской федерации шахмат0521-07-2026
7Президент FIDE Дворкович приостановил исполнение полномочий 07.1723-07-2026
8Дворкович объяснил малый срок дисквалификации шахматиста Шевченко0031-12-2025
9Дворкович: FIDE при решении по россиянам стремилась защитить права шахматистов0016-03-2022
10Зь беларускіх спартоўцаў зьнялі санкцыі ў яшчэ адным відзе — фэхтаваньні0502-06-2026

Классификация: Политика. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 9.22. Источник: www.svaboda.org.