Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Памёр алімпійскі чэмпіён у баскетболе беларус Іван Ядэшка

Дата публикации: 30-07-2026 18:07:14

Сумная вестка прыйшла 30 ліпеня — адышоў беларус, якому ўдалося спыніць амэрыканскіх зорак і стаць алімпійскім чэмпіёнам у баскетболе.

Основное содержимое страницы с новостью.

Сумная вестка прыйшла 30 ліпеня — адышоў беларус, якому ўдалося спыніць амэрыканскіх зорак і стаць алімпійскім чэмпіёнам у баскетболе.

На 82-м годзе жыцьця памёр Іван Ядэшка — славуты баскетбаліст, які здабыў залаты мэдаль Алімпіяды 1972 году ў Мюнхэне ў складзе зборнай СССР. Пра гэта паведаміла старонка маскоўскага ЦСКА, у якім беларус доўга гуляў і працаваў.

Ядэшка паходзіў са Сьцяцкоў на Гарадзеншчыне. У Горадні пачаў свой шлях у спорце. Прычым першыя крокі рабіў з Аляксандрам Мілінкевічам, які пазьней стаў славутым беларускім навукоўцам і палітычным дзеячам. Мілінкевіч нават быў закаханы ў адну дзяўчыну зь Ядэшкам, у выніку Ларыса выбрала Івана.

Пазьней Ядэшка паехаў у Менск, дзе ў 1970-м скончыў спартова-пэдагагічны факультэт спартовых гульняў і адзінаборстваў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры. У тыя ж гады выступаў за менскі «Спартак».

Гульню беларуса заўважылі ў Маскве ў наймацнейшым і найбольш уплывовым клюбе СССР — ЦСКА. У ягоным складзе ён стаў чэмпіёнам Савецкага Саюзу 8 разоў. Таксама ў складзе ЦСКА Іван Ядэшка заваяваў Кубак чэмпіёнаў.

У тыя гады выклік у саюзную зборную амаль аўтаматычна абавязваў гульца выступаць у армейскім клюбе савецкае сталіцы. У савецкай зборнай Ядэшка быў важным гульцом — два разы майстры гульні ў кошык здабылі зь беларусам у складзе золата першынства Эўропы, яшчэ аднойчы перамаглі ў першынстве сьвету.

Найболей запамінальны эпізод адбыўся, вядома, на Алімпійскіх гульнях 1972 году ў нямецкім Мюнхэне. Тады каманда Ўладзімера Кандрашына, у складзе якой выступаў беларус, вырвала перамогу ў зборнай ЗША ў апошнія 3 сэкунды фінальнай сустрэчы. Амэрыканцы да таго моманту не прагулялі ніводнага паядынку на алімпійскіх турнірах. У вырашальнай атацы, што прынесла золата, беларускі баскетбаліст зрабіў выніковую перадачу расейцу Аляксандру Бялову, і гэтым пасам назаўсёды ўвайшоў у гісторыю спорту і алімпійскага руху.

Іван Ядэшка на пляцоўцы

Іван Ядэшка на пляцоўцы

Пра тую перамогу ў Расеі зьнялі фільм «Рух угару», сцэнар да якога пісаў зямляк Ядэшкі беларус Андрэй Курэйчык. Як успамінаў творца, Ядэшка прыехаў на прэм’еру фільму і абняў яго, сказаўшы, што гэта была бліскучая кінатворчая праца.

Беларус прызнаваў, што факты, пададзеныя ў фільме, не зусім адпавядаюць рэчаіснасьці, шмат што аўтары перабольшылі ці зьмянілі, але не трымаў на іх крыўды, спрабуючы зразумець творчы працэс.

Па заканчэньні кар’еры Іван Ядэшка застаўся ў Маскве, дзе працаваў у трэнэрскім штабе ЦСКА і зборнай СССР. Затым выхоўваў маладых баскетбалістаў і настаўнікаў. У апошнія гады жыў у Падмаскоўі, бо стаміўся ад шуму буйнога гораду.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Иван Едешко: я добился всех званий спортсмена, жизнь удалась0025-03-2025
2Мужская сборная России по баскетболу 3х3 завоевала золото Европейских игр0024-06-2019
3Самым рейтинговым событием Олимпиады на "Матч ТВ" стал финал турнира по баскетболу 3х30020-08-2021
4Олимпийского чемпиона в составе сборной СССР Саканделидзе ввели в баскетбольный Зал славы0002-06-2023
5Олимпийский чемпион по баскетболу Едешко рассказал о нынешней деятельности0025-03-2025
6Россиянин Иванюк завоевал серебро в прыжках в высоту на Европейских играх0023-06-2019
7Матыцин: ставшие призерами Олимпиады в баскетболе 3х3 россияне навсегда вошли в историю0028-07-2021
8Поздняков назвал серебро россиянок в баскетболе 3x3 на Олимпиаде в Токио большим успехом0028-07-2021
9Сборная России выиграла у белорусов на Всемирной шахматной олимпиаде0003-10-2018
10Поздняков: олимпийский чемпион борец Сидаков не дал усомниться в своей победе0006-08-2021

Классификация: Спорт. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 11.23. Источник: www.svaboda.org.