Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Альбанія, ЗША, Нямеччына. Дзе цяпер жывуць і чым займаюцца тыя, хто спрабаваў у 2020 годзе выйграць прэзыдэнцкія выбары

Дата публикации: 09-08-2026 06:00:00

Падчас выбарчай кампаніі 2020 году ЦВК афіцыйна зарэгістраваў 15 ініцыятыўных групаў для вылучэньня кандыдатаў. Аднак пасьведчаньне кандыдата ў прэзыдэнты ў выніку атрымалі толькі 5 чалавек. Расказваем, як яны (а таксама некалькі незарэгістраваных прэтэндэнтаў) удзельнічалі ў выбарах і чым займаюцца цяпер, праз шэсьць гадоў пасьля 9 жніўня 2020 году
Выбарчая кампанія 2020 году афіцыйна стартавала 8 траўня, калі тагачасная кіраўнічка ЦВК Лідзія Ярмошына афіцыйна назвала дату асноўнага дня галасаваньня. У Беларусі гэтая навіна на той момант не была найважнейшай — у краіне панавала неабвешчаная эпідэмія каранавірусу, а ад выбараў чагосьці незвычайнага не чакалі нават палітычныя аналітыкі. Аднак сытуацыя кардынальна зьмянілася ўсяго за чатыры дні. Спачатку ўвечары таго ж 8 траўня пра намер удзельнічаць у выбарах праз акаўнт у Facebook паведаміў былы кіраўнік і адзін з стваральнікаў Парку высокіх тэхналёгіяў (ПВТ) Валер Цапкала. А праз чатыры дні, 12 траўня, тое самае зрабіў Віктар Бабарыка, які ў гэты ж дзень з уласнай ініцыятывы пакінуў пасаду кіраўніка «Белгазпрамбанку». Падзеі, якія пачаліся ў краіне ў наступныя месяцы, кардынальна паўплывалі ня толькі на лёсы соцень тысяч беларусаў, але зьмянілі жыцьцё і беспасярэдніх удзельнікаў той прэзыдэнцкай кампаніі. Расказваем, як менавіта.
Валер ЦапкалаУ траўні 2020 году Валер Цапкала ўжо не займаў нейкіх дзяржаўных пасадаў ці пазыцыяў у прыватных фірмах. Займаўся, зь ягоных словаў, аказаньнем кансультацыйных паслуг міжнародным кампаніям. Стварыў біяграфічны сайт-бібліятэку Prabook.com (працуе дагэтуль) і актыўна яго разьвіваў. Першая прэсавая канфэрэнцыя Цапкалы ў статусе патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі з шыкам прайшла 21 траўня ў канфэрэнц-залі менскага Victoria Olimp Hotel. На ёй Цапкала шмат крытыкаваў сыстэму дзяржаўнай улады, называў яе састарэлай і неэфэктыўнай.
У канцы чэрвеня ініцыятыўная група Валера Цапкалы здала ў ЦВК каля 160 тысяч подпісаў за яго вылучэньне (трэба было здаць 100 тысяч). Зь іх ЦВК палічыў сапраўднымі толькі 75 тысяч і адмовіў Цапкалу ў рэгістрацыі. Былы кіраўнік ПВТ яшчэ прыкладна месяц заставаўся ў Беларусі, адкуль зьехаў у ноч з 23 на 24 ліпеня праз Маскву.
З таго часу Валер Цапкала жыве за мяжой. Ён разам зь сям’ёй зьмяніў некалькі краін Эўразьвязу, пакуль не асеў у Альбаніі, дзе працуе кансультантам у Альбанскай інвэстыцыйнай карпарацыі, займаецца стварэньнем мясцовага аналягу ПВТ — TEDA Tirana. Грамадзка-палітычнай дзейнасьці таксама не пакідае, пэрыядычна жорстка крытыкуючы дзейнасьць Офісу Ціханоўскай.
Віктар БабарыкаЯк ужо гаварылася вышэй, у дзень абвяшчэньня даты прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году Віктар Бабарыка быў адным з самых пасьпяховых банкаўскіх мэнэджараў Беларусі, вядомым калекцыянэрам мастацтва і ўдзельнікам шматлікіх бізнэс-канфэрэнцыяў. Пагатоў нечаканым было яго рашэньне ўдзельнічаць у выбарах, якое нарабіла яшчэ больш шуму, чым заява Цапкалы.
З пасады ў «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка пайшоў адначасова з падачай заявы на ўдзел у выбарах. Першую прэсавую канфэрэнцыю, якая была нашмат сьціплейшай за мерапрыемства Валера Цапкалы, правёў 20 траўня. Гаварыў там Бабарыка таксама пра неабходнасьць рэфармаваньня дзяржаўнай сыстэмы, адмаўляў наяўнасьць у краіне жорсткіх палітычных рэпрэсіяў. Менш чым празь месяц — 18 чэрвеня — Віктара Бабарыку арыштавалі разам зь ягоным сынам і кіраўніком выбарчага штабу Эдуардам, а 14 ліпеня ЦВК адмовіў яму ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты. Прычынай назвалі неадпаведнасьць падатковай дэклярацыі рэальным даходам. Выбарчы штаб Віктара Бабарыкі пры гэтым змог сабраць больш за 430 тысяч подпісаў за яго вылучэньне, зь якіх у ЦВК перадалі 367 тысяч (ЦВК прызнаў сапраўднымі 166 тысяч пры патрэбных 100 тысячах).
Наступныя 5 з паловай гадоў Віктар Бабарыка правёў за кратамі, яго сын Эдуард у зьняволеньні дагэтуль. Бабарыку-старэйшага вызвалілі ў выніку перамоваў паміж Лукашэнкам і дэлегацыяй ЗША 13 сьнежня 2025 году. Праз тэрыторыю Ўкраіны яго вывезьлі спачатку ў Польшчу, а пасьля ў Нямеччыну.
Зараз Віктар Бабарыка жыве ў Бэрліне, сталай працы ня мае. Займаецца грамадзкай дзейнасьцю, праводзіць сустрэчы зь беларускай дыяспарай, удзельнічае ў прэзэнтацыях кніг. Бабарыка таксама зарэгістраваў у Нямеччыне кампанію, у будучыні ён плянуе аказваць кансультацыйныя паслугі ў сфэры прымяненьня ШІ-тэхналёгій.
Сяргей ЦіханоўскіБізнэсовец і відэаблогер Сяргей Ціханоўскі падаў дакумэнты на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы з дапамогай паплечнікаў, бо сядзеў у турме за ўдзел у акцыях пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі й Расеі. Яго ўдзел у выбарах ня быў настолькі нечаканым, як у выпадку Цапкалы і Бабарыкі. Стварыўшы блог на YouTube у сакавіку 2019 году, Ціханоўскі вельмі хутка стаў адным з самых папулярных крытыкаў улады ў краіне.
ЦВК адмовілася рэгістраваць ініцыятыўную групу Сяргея Ціханоўскага, спаслаўшыся на брак асабістага подпісу патэнцыйнага кандыдата пад заявай. Урэшце ў выніку замест Сяргея кандыдацкае пасьведчаньне атрымала яго жонка Сьвятлана, а самога Ціханоўскага ў канцы траўня арыштавалі на выбарчым пікеце ў Горадні. На свабоду ён выйшаў толькі празь пяць гадоў — у чэрвені 2025-га.
У першыя тыдні пасьля вызваленьня Сяргей Ціханоўскі даў некалькі рэзанансных інтэрвію, паабяцаў уварвацца ў беларускую палітыку, перазапусьціць свае відэапраекты. Аднак на практыцы дасягнуць гэтага адразу не ўдалося. Неўзабаве Ціханоўскі зьехаў зь Літвы ў ЗША, дзе і жыве зараз, займаючыся сваёй адукацыяй. У жніўні 2026 году Сяргей Ціханоўскі завёў новы праект на YouTube, выступіўшы ў нечаканай ролі — чытае вершы і казкі ў розных вобразах.
Андрэй ДзьмітрыеўУдзел аднаго з кіраўнікоў руху «Гавары праўду» Андрэя Дзьмітрыева ў выбарах 2020 году ня стаў сюрпрызам. Пяць гадоў таму Дзьмітрыеў кіраваў выбарчым штабам Тацьцяны Караткевіч, у 2010-м быў адным з асноўных дзеячоў выбарчай кампаніі Ўладзімера Някляева. 20 траўня ЦВК прыняў дакумэнты аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Дзьмітрыева, 14 ліпеня ён афіцыйна стаў кандыдатам у прэзыдэнты, здаўшы перад гэтым каля 107 тысяч подпісаў.
Нягледзячы на звычайна стрыманую рыторыку і ўніканьне рэзкай адкрытай крытыкі ўладаў, Андрэй Дзьмітрыеў пасьля рэгістрацыі кандыдатам заявіў пра неабходнасьць правесьці новыя выбары, бо кампанію 2020 году ўжо нельга лічыць легітымнай. Не змаўчаў ён і ў ЦВК, у прамове перад Ярмошынай падтрымаўшы незарэгістраваных Бабарыку, Цапкалу і Ціханоўскага.
Пасьля абвяшчэньня афіцыйных вынікаў выбараў, паводле якіх Лукашэнка атрымаў больш за 80% галасоў, Дзьмітрыеў падаў у ЦВК скаргу аб прызнаньні іх несапраўднымі і запатрабаваў перападліку галасоў.
Арыштавалі былога кандыдата праз год пасьля выбараў — 12 жніўня 2021 году. Аднак адпусьцілі ў той жа дзень з падпіскай аб невыдаваньні. 13 студзеня 2023 году сілавікі прыйшлі да Дзьмітрыева зноў, на гэты раз дадому ён вярнуўся толькі праз паўтара году. Яго асудзілі за ўдзел у пратэстах і блякаваньне вуліц.
Пасьля вызваленьня Андрэй Дзьмітрыеў доўга заставаўся ў Беларусі, спрабаваў вярнуцца да грамадзкай і палітычнай дзейнасьці. Паводле інфармацыі Свабоды, зараз Дзьмітрыеў вучыцца ў адной з эўрапейскіх краін, дзе атрымлівае магістарскую ступень у галіне міжнародных адносінаў.
Сяргей ЧэрачаньДа 2020 году пра існаваньне ў беларускай палітыцы Сяргея Чэрачня ведалі збольшага палітычныя актывісты і журналісты. У 2018 годзе ён нечакана замяніў на пасадзе старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Станіслава Шушкевіча. 12 студзеня 2020 году партыя вырашыла вылучыць Чэрачня кандыдатам, што і было зроблена ў траўні таго ж году пасьля абвяшчэньня даты выбараў.
Ініцыятыўная група яго вылучэньня падала ў ЦВК патрэбную колькасьць подпісаў, хоць актыўных пікетаў у падтрымку Сяргея Чэрачня было значна менш, чым за іншых кандыдатаў.
Пасьля 9 жніўня Сяргей Чэрачань стрымана асудзіў дзеяньні сілавікоў і заклікаў да дыялёгу паміж удзельнікамі пратэстаў і прадстаўнікамі ўлады. Арышту і крымінальнага перасьледу былы кандыдат унікнуў. Сяргей Чэрачань працягвае жыць у Менску, пэрыядычна заяўляе, што гатовы ўдзельнічаць у легальных палітычных кампаніях.
Ганна КанапацкаяБылая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая заявіла аб намеры ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Беларусі ў той самы дзень, што і Віктар Бабарыка. Дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падала праз тыдзень — 20 траўня. Нягледзячы на амаль поўную адсутнасьць выбарчых пікетаў, у канцы чэрвеня яна заявіла аб зборы патрэбных 100 тысяч подпісаў, пасьля дэманстратыўна адмовілася ад удзелу ў тэледэбатах. Пасьля завяршэньня кампаніі падала ў ЦВК скаргу на яе вынікі.
Ганна Канапацкая засталася ў Беларусі пасьля пратэстаў 2020 году і пачатку масавых рэпрэсіяў. Яна ўнікла арышту і адзіная (акрамя Лукашэнкі) з кандыдатаў на выбарах 2020 году ўдзельнічала і ў выбарчай кампаніі 2025 году, дзе афіцыйна атрымала 1,86% галасоў.
У 2026 годзе Ганна Канапацкая зьмяніла прозьвішча на Трухановіч (вярнула сабе дзявочае, але ў сацыяльных сетках пакінула старое), надалей жыве ў Менску, зарэгістравала ІП, аказвае юрыдычныя паслугі. Актыўнічае ў сацсетках і пэрыядычна выяжджае за мяжу, у тым ліку ў краіны ЭЗ і ў ЗША, крытыкуючы дзеячоў беларускай апазыцыі, якія пасьля 2020 году вымушана жывуць за мяжой.
Сьвятлана ЦіханоўскаяІніцыятыўную групу Сьвятланы Ціханоўскай зарэгістравалі апошняй з усіх 15, якім ЦВК дазволіў зьбіраць подпісы ў кампаніі 2020 году. Святлана пасьпела падаць свае дакумэнты літаральна за гадзіну да завяршэньня тэрміну і адразу пайшла з Дому ўраду, дзе разьмяшчаўся ЦВК, адмовіўшыся размаўляць з журналістамі. Сюрпрызам вылучэньне Ціханоўскай стала ня толькі для іх, але і для мужа Сяргея, які пазьней прызнаваўся, што «не чакаў такога ад жонкі».
Далей былі кілямэтровыя чэргі да пікетаў для збору подпісаў за яе вылучэньне па ўсёй краіне, рэгістрацыя кандыдаткай, аб’яднаньне з штабамі Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы, паездкі па Беларусі разам з Марыяй Калесьнікавай і Веранікай Цапкалай, праведзены ў штабе Віктара Бабарыкі на вуліцы Веры Харужай дзень галасаваньня і зьнікненьне пасьля візыту ў ЦВК.
11 жніўня тагачасны міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус паведаміў, што Сьвятлана Ціханоўская знаходзіцца побач, яна зь дзецьмі ў Вільні. У літоўскую сталіцу былая кандыдатка трапіла ў суправаджэньні кіраўніка Апэратыўна-аналітычнага цэнтру Андрэя Паўлючэнкі. Паводле вэрсіі ўладаў Беларусі, такім чынам яны выратавалі Ціханоўскую ад «дэструктыўных сілаў, якія рыхтавалі яе забойства». Сама Ціханоўская расказала пра псыхалягічны ціск і пагрозы ад беларускіх сілавікоў.
Афіцыйна ЦВК налічыў Сьвятлане Ціханоўскай на выбарах 2020 году крыху больш за 10% галасоў. Паводле плятформы «Голас», якая лічыла галасы альтэрнатыўна, Ціханоўская набрала 56,7% і выйграла выбары ў першым туры.
Сьвятлана Ціханоўская вярнулася да актыўнай палітычнай дзейнасьці ўвосень 2020 году. У Вільні пачаў дзейнічаць яе офіс, легітымнасьць Ціханоўскай як лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі прызнае большасьць беларускіх апазыцыйных асяродкаў замежжа. На пачатку 2026 году яна пераехала ў Польшчу, дзе працягвае дзейнасьць, рэзка крытыкуючы афіцыйны Менск.
Аляксандар ЛукашэнкаУ тым, што Аляксандр Лукашэнка будзе ўдзельнічаць у выбарах 2020 году, сумневаў не было задоўга да пачатку кампаніі. Ён прадказальна ня меў ніякіх праблемаў з рэгістрацыяй ініцыятыўнай групы і зборам подпісаў, хоць у звыклай для сябе манеры дэманстраваў абыякавасьць да ходу кампаніі. Адмовіўся ад удзелу ў дэбатах і выбарчых пікетах, абразьліва выказваўся пра апанэнтаў і вёў агітацыю пад выглядам працоўных паездак па краіне.
Раніцай 10 жніўня Лідзія Ярмошына апошні раз абвесьціла перамогу Лукашэнкі на выбарах — ЦВК налічыў яму крыху больш за 80% галасоў (альтэрнатыўныя падлікі плятформы «Голас» давалі 31,2% і другое месца пасьля Ціханоўскай. — РС). Прэсавая канфэрэнцыя Ярмошынай праходзіла ў Палацы Рэспублікі і выклікала зьдзіўленьне нават у супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ. Кіраўніца Цэнтравыбаркаму, абвясьціўшы афіцыйныя вынікі, заявіла аб пагрозе яе жыцьцю і ня стала адказваць на пытаньні журналістаў.
Пасьля Лукашэнка перажыў адкрытую крытыку ад рабочых на МЗКТ, бегаў ля свайго палацу Незалежнасьці з аўтаматам Калашнікава без магазына з патронамі, лётаў над сотнямі тысяч пратэстоўцаў на верталёце і амаль таемна інаўгураваўся на новы тэрмін. У студзені 2025 году Лукашэнка чарговы раз афіцыйна выйграў выбары, на гэты раз ЦВК заявіў пра больш як 86% галасоў на ягоную карысьць. Працягвае жыць у сваёй рэзыдэнцыі Дразды ў Менску.


Основное содержимое страницы с новостью.

Падчас выбарчай кампаніі 2020 году ЦВК афіцыйна зарэгістраваў 15 ініцыятыўных групаў для вылучэньня кандыдатаў. Аднак пасьведчаньне кандыдата ў прэзыдэнты ў выніку атрымалі толькі 5 чалавек. Расказваем, як яны (а таксама некалькі незарэгістраваных прэтэндэнтаў) удзельнічалі ў выбарах і чым займаюцца цяпер, праз шэсьць гадоў пасьля 9 жніўня 2020 году

Выбарчая кампанія 2020 году афіцыйна стартавала 8 траўня, калі тагачасная кіраўнічка ЦВК Лідзія Ярмошына афіцыйна назвала дату асноўнага дня галасаваньня. У Беларусі гэтая навіна на той момант не была найважнейшай — у краіне панавала неабвешчаная эпідэмія каранавірусу, а ад выбараў чагосьці незвычайнага не чакалі нават палітычныя аналітыкі. Аднак сытуацыя кардынальна зьмянілася ўсяго за чатыры дні. Спачатку ўвечары таго ж 8 траўня пра намер удзельнічаць у выбарах праз акаўнт у Facebook паведаміў былы кіраўнік і адзін з стваральнікаў Парку высокіх тэхналёгіяў (ПВТ) Валер Цапкала. А праз чатыры дні, 12 траўня, тое самае зрабіў Віктар Бабарыка, які ў гэты ж дзень з уласнай ініцыятывы пакінуў пасаду кіраўніка «Белгазпрамбанку». Падзеі, якія пачаліся ў краіне ў наступныя месяцы, кардынальна паўплывалі ня толькі на лёсы соцень тысяч беларусаў, але зьмянілі жыцьцё і беспасярэдніх удзельнікаў той прэзыдэнцкай кампаніі. Расказваем, як менавіта.

Валер Цапкала

У траўні 2020 году Валер Цапкала ўжо не займаў нейкіх дзяржаўных пасадаў ці пазыцыяў у прыватных фірмах. Займаўся, зь ягоных словаў, аказаньнем кансультацыйных паслуг міжнародным кампаніям. Стварыў біяграфічны сайт-бібліятэку Prabook.com (працуе дагэтуль) і актыўна яго разьвіваў. Першая прэсавая канфэрэнцыя Цапкалы ў статусе патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі з шыкам прайшла 21 траўня ў канфэрэнц-залі менскага Victoria Olimp Hotel. На ёй Цапкала шмат крытыкаваў сыстэму дзяржаўнай улады, называў яе састарэлай і неэфэктыўнай.

Валер Цапкала на сустрэчы з выбаршчыкамі ў канцы траўня 2020

Валер Цапкала на сустрэчы з выбаршчыкамі ў канцы траўня 2020

У канцы чэрвеня ініцыятыўная група Валера Цапкалы здала ў ЦВК каля 160 тысяч подпісаў за яго вылучэньне (трэба было здаць 100 тысяч). Зь іх ЦВК палічыў сапраўднымі толькі 75 тысяч і адмовіў Цапкалу ў рэгістрацыі. Былы кіраўнік ПВТ яшчэ прыкладна месяц заставаўся ў Беларусі, адкуль зьехаў у ноч з 23 на 24 ліпеня праз Маскву.

Улёткі ў падтрымку Цапкалы, чэрвень 2020

Улёткі ў падтрымку Цапкалы, чэрвень 2020

З таго часу Валер Цапкала жыве за мяжой. Ён разам зь сям’ёй зьмяніў некалькі краін Эўразьвязу, пакуль не асеў у Альбаніі, дзе працуе кансультантам у Альбанскай інвэстыцыйнай карпарацыі, займаецца стварэньнем мясцовага аналягу ПВТ — TEDA Tirana. Грамадзка-палітычнай дзейнасьці таксама не пакідае, пэрыядычна жорстка крытыкуючы дзейнасьць Офісу Ціханоўскай.

Віктар Бабарыка

Як ужо гаварылася вышэй, у дзень абвяшчэньня даты прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году Віктар Бабарыка быў адным з самых пасьпяховых банкаўскіх мэнэджараў Беларусі, вядомым калекцыянэрам мастацтва і ўдзельнікам шматлікіх бізнэс-канфэрэнцыяў. Пагатоў нечаканым было яго рашэньне ўдзельнічаць у выбарах, якое нарабіла яшчэ больш шуму, чым заява Цапкалы.

Віктар Бабарыка на ўласным пікеце па зборы подпісаў за тры дні за арышту. Чэрвень 2020

Віктар Бабарыка на ўласным пікеце па зборы подпісаў за тры дні за арышту. Чэрвень 2020

З пасады ў «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка пайшоў адначасова з падачай заявы на ўдзел у выбарах. Першую прэсавую канфэрэнцыю, якая была нашмат сьціплейшай за мерапрыемства Валера Цапкалы, правёў 20 траўня. Гаварыў там Бабарыка таксама пра неабходнасьць рэфармаваньня дзяржаўнай сыстэмы, адмаўляў наяўнасьць у краіне жорсткіх палітычных рэпрэсіяў. Менш чым празь месяц — 18 чэрвеня — Віктара Бабарыку арыштавалі разам зь ягоным сынам і кіраўніком выбарчага штабу Эдуардам, а 14 ліпеня ЦВК адмовіў яму ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты. Прычынай назвалі неадпаведнасьць падатковай дэклярацыі рэальным даходам. Выбарчы штаб Віктара Бабарыкі пры гэтым змог сабраць больш за 430 тысяч подпісаў за яго вылучэньне, зь якіх у ЦВК перадалі 367 тысяч (ЦВК прызнаў сапраўднымі 166 тысяч пры патрэбных 100 тысячах).

Суд па справе Віктара Бабарыкі ў Менску, ліпень 2021

Суд па справе Віктара Бабарыкі ў Менску, ліпень 2021

Наступныя 5 з паловай гадоў Віктар Бабарыка правёў за кратамі, яго сын Эдуард у зьняволеньні дагэтуль. Бабарыку-старэйшага вызвалілі ў выніку перамоваў паміж Лукашэнкам і дэлегацыяй ЗША 13 сьнежня 2025 году. Праз тэрыторыю Ўкраіны яго вывезьлі спачатку ў Польшчу, а пасьля ў Нямеччыну.

Віктар Бабарыка пасьля вызваленьня ў Бэрліне. Люты 2026

Віктар Бабарыка пасьля вызваленьня ў Бэрліне. Люты 2026

Зараз Віктар Бабарыка жыве ў Бэрліне, сталай працы ня мае. Займаецца грамадзкай дзейнасьцю, праводзіць сустрэчы зь беларускай дыяспарай, удзельнічае ў прэзэнтацыях кніг. Бабарыка таксама зарэгістраваў у Нямеччыне кампанію, у будучыні ён плянуе аказваць кансультацыйныя паслугі ў сфэры прымяненьня ШІ-тэхналёгій.

Сяргей Ціханоўскі

Бізнэсовец і відэаблогер Сяргей Ціханоўскі падаў дакумэнты на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы з дапамогай паплечнікаў, бо сядзеў у турме за ўдзел у акцыях пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі й Расеі. Яго ўдзел у выбарах ня быў настолькі нечаканым, як у выпадку Цапкалы і Бабарыкі. Стварыўшы блог на YouTube у сакавіку 2019 году, Ціханоўскі вельмі хутка стаў адным з самых папулярных крытыкаў улады ў краіне.

Сяргей Ціханоўскі ў 2020 годзе

Сяргей Ціханоўскі ў 2020 годзе

ЦВК адмовілася рэгістраваць ініцыятыўную групу Сяргея Ціханоўскага, спаслаўшыся на брак асабістага подпісу патэнцыйнага кандыдата пад заявай. Урэшце ў выніку замест Сяргея кандыдацкае пасьведчаньне атрымала яго жонка Сьвятлана, а самога Ціханоўскага ў канцы траўня арыштавалі на выбарчым пікеце ў Горадні. На свабоду ён выйшаў толькі празь пяць гадоў — у чэрвені 2025-га.

Сяргей Ціханоўскі ў віленскім офісе Свабоды пасьля вызваленьня, ліпень 2025

Сяргей Ціханоўскі ў віленскім офісе Свабоды пасьля вызваленьня, ліпень 2025

У першыя тыдні пасьля вызваленьня Сяргей Ціханоўскі даў некалькі рэзанансных інтэрвію, паабяцаў уварвацца ў беларускую палітыку, перазапусьціць свае відэапраекты. Аднак на практыцы дасягнуць гэтага адразу не ўдалося. Неўзабаве Ціханоўскі зьехаў зь Літвы ў ЗША, дзе і жыве зараз, займаючыся сваёй адукацыяй. У жніўні 2026 году Сяргей Ціханоўскі завёў новы праект на YouTube, выступіўшы ў нечаканай ролі — чытае вершы і казкі ў розных вобразах.

Андрэй Дзьмітрыеў

Удзел аднаго з кіраўнікоў руху «Гавары праўду» Андрэя Дзьмітрыева ў выбарах 2020 году ня стаў сюрпрызам. Пяць гадоў таму Дзьмітрыеў кіраваў выбарчым штабам Тацьцяны Караткевіч, у 2010-м быў адным з асноўных дзеячоў выбарчай кампаніі Ўладзімера Някляева. 20 траўня ЦВК прыняў дакумэнты аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Дзьмітрыева, 14 ліпеня ён афіцыйна стаў кандыдатам у прэзыдэнты, здаўшы перад гэтым каля 107 тысяч подпісаў.

Андрэй Дзьмітрыеў ля будынка ЦВК, ліпень 2020

Андрэй Дзьмітрыеў ля будынка ЦВК, ліпень 2020

Нягледзячы на звычайна стрыманую рыторыку і ўніканьне рэзкай адкрытай крытыкі ўладаў, Андрэй Дзьмітрыеў пасьля рэгістрацыі кандыдатам заявіў пра неабходнасьць правесьці новыя выбары, бо кампанію 2020 году ўжо нельга лічыць легітымнай. Не змаўчаў ён і ў ЦВК, у прамове перад Ярмошынай падтрымаўшы незарэгістраваных Бабарыку, Цапкалу і Ціханоўскага.

Пасьля абвяшчэньня афіцыйных вынікаў выбараў, паводле якіх Лукашэнка атрымаў больш за 80% галасоў, Дзьмітрыеў падаў у ЦВК скаргу аб прызнаньні іх несапраўднымі і запатрабаваў перападліку галасоў.

Выбарчыя ўлёткі Дзьмітрыева ў 2020 годзе

Выбарчыя ўлёткі Дзьмітрыева ў 2020 годзе

Арыштавалі былога кандыдата праз год пасьля выбараў — 12 жніўня 2021 году. Аднак адпусьцілі ў той жа дзень з падпіскай аб невыдаваньні. 13 студзеня 2023 году сілавікі прыйшлі да Дзьмітрыева зноў, на гэты раз дадому ён вярнуўся толькі праз паўтара году. Яго асудзілі за ўдзел у пратэстах і блякаваньне вуліц.

Пасьля вызваленьня Андрэй Дзьмітрыеў доўга заставаўся ў Беларусі, спрабаваў вярнуцца да грамадзкай і палітычнай дзейнасьці. Паводле інфармацыі Свабоды, зараз Дзьмітрыеў вучыцца ў адной з эўрапейскіх краін, дзе атрымлівае магістарскую ступень у галіне міжнародных адносінаў.

Сяргей Чэрачань

Да 2020 году пра існаваньне ў беларускай палітыцы Сяргея Чэрачня ведалі збольшага палітычныя актывісты і журналісты. У 2018 годзе ён нечакана замяніў на пасадзе старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Станіслава Шушкевіча. 12 студзеня 2020 году партыя вырашыла вылучыць Чэрачня кандыдатам, што і было зроблена ў траўні таго ж году пасьля абвяшчэньня даты выбараў.

Сяргей Чэрачань паказвае журналістам пасьведчаньне кандыдата ў прэзідэнты

Сяргей Чэрачань паказвае журналістам пасьведчаньне кандыдата ў прэзідэнты

Ініцыятыўная група яго вылучэньня падала ў ЦВК патрэбную колькасьць подпісаў, хоць актыўных пікетаў у падтрымку Сяргея Чэрачня было значна менш, чым за іншых кандыдатаў.

Збор подпісаў за вылучэньне Чэрачня ў Менску, травень 2020

Збор подпісаў за вылучэньне Чэрачня ў Менску, травень 2020

Пасьля 9 жніўня Сяргей Чэрачань стрымана асудзіў дзеяньні сілавікоў і заклікаў да дыялёгу паміж удзельнікамі пратэстаў і прадстаўнікамі ўлады. Арышту і крымінальнага перасьледу былы кандыдат унікнуў. Сяргей Чэрачань працягвае жыць у Менску, пэрыядычна заяўляе, што гатовы ўдзельнічаць у легальных палітычных кампаніях.

Ганна Канапацкая

Былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая заявіла аб намеры ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Беларусі ў той самы дзень, што і Віктар Бабарыка. Дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падала праз тыдзень — 20 траўня. Нягледзячы на амаль поўную адсутнасьць выбарчых пікетаў, у канцы чэрвеня яна заявіла аб зборы патрэбных 100 тысяч подпісаў, пасьля дэманстратыўна адмовілася ад удзелу ў тэледэбатах. Пасьля завяршэньня кампаніі падала ў ЦВК скаргу на яе вынікі.

Ганна Канапацкая ля будынка ЦВК у ліпені 2020 году

Ганна Канапацкая ля будынка ЦВК у ліпені 2020 году

Ганна Канапацкая засталася ў Беларусі пасьля пратэстаў 2020 году і пачатку масавых рэпрэсіяў. Яна ўнікла арышту і адзіная (акрамя Лукашэнкі) з кандыдатаў на выбарах 2020 году ўдзельнічала і ў выбарчай кампаніі 2025 году, дзе афіцыйна атрымала 1,86% галасоў.

Пікет па зборы подпісаў за Канапацкую ля менскага ГУМа

Пікет па зборы подпісаў за Канапацкую ля менскага ГУМа

У 2026 годзе Ганна Канапацкая зьмяніла прозьвішча на Трухановіч (вярнула сабе дзявочае, але ў сацыяльных сетках пакінула старое), надалей жыве ў Менску, зарэгістравала ІП, аказвае юрыдычныя паслугі. Актыўнічае ў сацсетках і пэрыядычна выяжджае за мяжу, у тым ліку ў краіны ЭЗ і ў ЗША, крытыкуючы дзеячоў беларускай апазыцыі, якія пасьля 2020 году вымушана жывуць за мяжой.

Сьвятлана Ціханоўская

Ініцыятыўную групу Сьвятланы Ціханоўскай зарэгістравалі апошняй з усіх 15, якім ЦВК дазволіў зьбіраць подпісы ў кампаніі 2020 году. Святлана пасьпела падаць свае дакумэнты літаральна за гадзіну да завяршэньня тэрміну і адразу пайшла з Дому ўраду, дзе разьмяшчаўся ЦВК, адмовіўшыся размаўляць з журналістамі. Сюрпрызам вылучэньне Ціханоўскай стала ня толькі для іх, але і для мужа Сяргея, які пазьней прызнаваўся, што «не чакаў такога ад жонкі».

Сьвятлана Ціханоўская падчас галасаваньня 9 жніўня 2020

Сьвятлана Ціханоўская падчас галасаваньня 9 жніўня 2020

Далей былі кілямэтровыя чэргі да пікетаў для збору подпісаў за яе вылучэньне па ўсёй краіне, рэгістрацыя кандыдаткай, аб’яднаньне з штабамі Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы, паездкі па Беларусі разам з Марыяй Калесьнікавай і Веранікай Цапкалай, праведзены ў штабе Віктара Бабарыкі на вуліцы Веры Харужай дзень галасаваньня і зьнікненьне пасьля візыту ў ЦВК.

11 жніўня тагачасны міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус паведаміў, што Сьвятлана Ціханоўская знаходзіцца побач, яна зь дзецьмі ў Вільні. У літоўскую сталіцу былая кандыдатка трапіла ў суправаджэньні кіраўніка Апэратыўна-аналітычнага цэнтру Андрэя Паўлючэнкі. Паводле вэрсіі ўладаў Беларусі, такім чынам яны выратавалі Ціханоўскую ад «дэструктыўных сілаў, якія рыхтавалі яе забойства». Сама Ціханоўская расказала пра псыхалягічны ціск і пагрозы ад беларускіх сілавікоў.

Сьвятлана Ціханоўская і Марыя Калесьнікава на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску на наступны дзень пасьля 9 жніўня. Адзін з апошніх здымкаў Ціханоўскай у Беларусі

Сьвятлана Ціханоўская і Марыя Калесьнікава на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску на наступны дзень пасьля 9 жніўня. Адзін з апошніх здымкаў Ціханоўскай у Беларусі

Афіцыйна ЦВК налічыў Сьвятлане Ціханоўскай на выбарах 2020 году крыху больш за 10% галасоў. Паводле плятформы «Голас», якая лічыла галасы альтэрнатыўна, Ціханоўская набрала 56,7% і выйграла выбары ў першым туры.

Сьвятлана Ціханоўская вярнулася да актыўнай палітычнай дзейнасьці ўвосень 2020 году. У Вільні пачаў дзейнічаць яе офіс, легітымнасьць Ціханоўскай як лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі прызнае большасьць беларускіх апазыцыйных асяродкаў замежжа. На пачатку 2026 году яна пераехала ў Польшчу, дзе працягвае дзейнасьць, рэзка крытыкуючы афіцыйны Менск.

Аляксандар Лукашэнка

У тым, што Аляксандр Лукашэнка будзе ўдзельнічаць у выбарах 2020 году, сумневаў не было задоўга да пачатку кампаніі. Ён прадказальна ня меў ніякіх праблемаў з рэгістрацыяй ініцыятыўнай групы і зборам подпісаў, хоць у звыклай для сябе манеры дэманстраваў абыякавасьць да ходу кампаніі. Адмовіўся ад удзелу ў дэбатах і выбарчых пікетах, абразьліва выказваўся пра апанэнтаў і вёў агітацыю пад выглядам працоўных паездак па краіне.

Аляксандар Лукашэнка падчас выступу перад прыхільнікамі ля Дому урада 16 жніўня 2020. У гэты ж час у Менску зьбіраюцца сотні тысяч дэманстрантаў, якія патрабуюць яго сыходу

Аляксандар Лукашэнка падчас выступу перад прыхільнікамі ля Дому урада 16 жніўня 2020. У гэты ж час у Менску зьбіраюцца сотні тысяч дэманстрантаў, якія патрабуюць яго сыходу

Раніцай 10 жніўня Лідзія Ярмошына апошні раз абвесьціла перамогу Лукашэнкі на выбарах — ЦВК налічыў яму крыху больш за 80% галасоў (альтэрнатыўныя падлікі плятформы «Голас» давалі 31,2% і другое месца пасьля Ціханоўскай. — РС). Прэсавая канфэрэнцыя Ярмошынай праходзіла ў Палацы Рэспублікі і выклікала зьдзіўленьне нават у супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ. Кіраўніца Цэнтравыбаркаму, абвясьціўшы афіцыйныя вынікі, заявіла аб пагрозе яе жыцьцю і ня стала адказваць на пытаньні журналістаў.

Пікет па зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку падчас выбараў 2020

Пікет па зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку падчас выбараў 2020

Пасьля Лукашэнка перажыў адкрытую крытыку ад рабочых на МЗКТ, бегаў ля свайго палацу Незалежнасьці з аўтаматам Калашнікава без магазына з патронамі, лётаў над сотнямі тысяч пратэстоўцаў на верталёце і амаль таемна інаўгураваўся на новы тэрмін. У студзені 2025 году Лукашэнка чарговы раз афіцыйна выйграў выбары, на гэты раз ЦВК заявіў пра больш як 86% галасоў на ягоную карысьць. Працягвае жыць у сваёй рэзыдэнцыі Дразды ў Менску.

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Відэарэпартаж: Плян апазыцыі на выпадак зьнікненьня рэжыму: што чакае Беларусь?010.3409-08-2026
2«Жыцьцё вельмі афігенная штука». Як беларускі мільянэр страціў усё і цяпер робіць хаткі для турыстаў05.2106-08-2026
3Вынікі тыдня: Узбэцкія мігранты замест беларускай эліты. Што стаіць за зьнікненьнем брэндаў. Чаму Сабаленка абмінула Лукашэнку 09.5417-07-2026
4В Белоруссии задержали представителя штаба Виктора Бабарико0008-08-2020
5Оппозиция Белоруссии считает Тихановскую избранным президентом на переходный период0015-08-2020
6Тлумачым з Гурневічам. Чаму ўборачную ў Беларусі ператвараюць у цырк08.9506-08-2026
7ЦИК Белоруссии зарегистрировал пять кандидатов в президенты0014-07-2020
8Экс-претендент в президенты Белоруссии Цепкало намерен перебраться в Польшу0016-08-2020
9ЦИК Белоруссии отказал Виктору Бабарико в регистрации кандидатом в президенты0014-07-2020
10Экс-претендента в президенты Белоруссии Бабарико перевели из СИЗО КГБ в СИЗО МВД0007-07-2021

Классификация: Информация. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 13.8. Источник: www.svaboda.org.