Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Экспэрт Лаўрухін пра вынікі першага этапу ўступнай кампаніі: абітурыентаў палохае адпрацоўка і вайна

Дата публикации: 29-07-2026 17:54:41

Андрэй Лаўрухін, намесьнік прадстаўніка ў нацыянальным адраджэньні ў галіне адукацыі і навукі Аб’яднанага пераходнага кабінэту пракамэнтаваў Свабодзе вынікі прыёмнай кампаніі ў беларускія ВНУ.

Основное содержимое страницы с новостью.

46 беларускіх ВНУ гатовыя прыняць у 2026 годзе каля 49 тысяч абітурыентаў, зь якіх 16 тысяч возьмуць на платную форму навучаньня.

Уступная кампанія ў мэдыцынскія ВНУ Беларусі, дзе павялічылася колькасьць бюджэтных месцаў, у тым ліку гэтак званых «мэтавікоў», паказала, што зьнізіўся конкурс і адпаведна прахадныя балы, што ў пэрспэктыве пагражае зьніжэньнем якасьці мэдычнага абслугоўваньня.

Між тым на юрыдычных факультэтах ВНУ і ва ўстановах, дзе навучаюць сілавікоў, кажуць пра недабор заяваў абітурыентаў.

Па камэнтар з гэтай нагоды Свабода зьвярнулася да кандыдата філязофскіх навук, намесьніка прадстаўніка ў нацыянальным адраджэньні ў галіне адукацыі і навукі Аб’яднанага пераходнага кабінэту Андрэя Лаўрухіна.

Андрэй Лаўрухін найперш выдзеліў сытуацыю ў мэдычных ВНУ Беларусі, дзе назіраецца істотнае паніжэньне конкурсу. Гэтую зьяву ён зьвязвае з павялічэньнем месцаў для «мэтавікоў» — будучых спэцыялістаў, якім па заканчэньні ВНУ давядзецца да 5 гадоў адпрацаваць у пэўным шпіталі ці паліклініцы паводле адпрацоўкі ці разьмеркаваньня.

Выпускнікі мэдычных ВНУ павінны адпрацаваць 2 гады — для тых, хто быў на бюджэтным адзьдзялені і 5 гадоў — для выпускнікоў, якія вучыліся па мэтавым накіраваньні.

«Наколькі можна зараз бачыць, гэта вынік прымусу да акадэмічнага рабства, зьвязанага з мэтавікамі. Людзі зразумелі, што гэта тупік і нават мэдычныя дынастыі, якім уласьціва моцная матывацыя ісьці па шляхах бацькоў і дзядоў, нават для іх яна зламаная. Аднавіць гэта будзе значна цяжэй і ці атрымаецца — адкрытае пытаньне», — мяркуе Андрэй Лаўрухін.

Экспэрт прапануе зьвярнуць увагу на асноўныя лічбы.

«Колькасьць выпускнікоў школ, 11-клясьнікаў складае 56 000. І тое, што зь іх 49 тысяч ідуць у вышэйшыя навучальныя ўстановы, сьведчыць, што конкурсу амаль няма. Адпаведна, гэта кажа пра вялікую дэмаграфічную праблему.

А другое, што трэба адзначыць, гэта сьведчаньне пра адукацыйную палітыку, якая вымушае вучняў ісьці ў прафэсійна-тэхнічныя і сярэднія спэцыяльныя адукацыйныя ўстановы. Бо ў выніку гэта таксама памяншае колькасьць 11-кляснікаў і адпаведна зьніжае конкурс і ўзровень тых, хто паступае ў вышэйшыя навучальныя ўстановы», — мяркуе экспэрт.

Андрэй Лаўрухін заўважае, што найвышэйшы конкурс на паступленьне склаўся ў 2026 годзе на тыя спэцыяльнасьці, якія не ў прыярытэце ў дзяржавы.

«Найбольш запатрабаваная спэцыяльнасьць — вэб-дызайн ці графічны дызайн. Спэцыяльнасьць, якая не падпадае пад галоўныя прыярытэты дзяржавы. Не інжынэр, мэдык альбо аграрый. Значыцца, гэта тое, што не патрэбна дзяржаве ў прынцыпе. Але гэта адпавядае запыту грамадзян», — зазначае экспэрт.

Асобна Андрэй Лаўрухін пракамэнтаваў адсутнасьць конкурсу ў ВНУ сілавых структур. Паводле экспэрта, гэта сьведчаньне зьмены сытуацыі ў краіне пасьля пачатку вайны Расеі ва Ўкраіне ў 2022 годзе, якую падтрымалі беларускія ўлады.

«Адразу пасьля 2020 году таксама не было вялікага запыту, таму што гэта было жудасна, што перажыла тады грамадзтва. Але ў 2021 годзе ўжо зьявіўся конкурс. А зараз — рэзкае зьніжэньне. Чаму? Магчыма, гэта зьвязана з вайной. Як гэта ўсё пачалося, калі стала зразумела, што вайна не за тры дні скончыцца і што яна будзе патрабаваць усё больш і больш рэсурсаў, і калі ціск ідзе з боку Расеі, то зьявіліся размовы аб тым, што і беларусы могуць быць мабілізаваныя на гэтую вайну. Зьявілася шырокая засьцярога, што тыя, хто атрымоўвае вышэйшую ці нейкую іншую вайсковую адукацыю, першымі будуць мабілізаваныя на магчымую вайну», — мяркуе экспэрт Лаўрухін.

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1У дзяржавы ў прыярытэце аграрыі, а ў абітурыентаў — міжнародная эканоміка: вынікі ўступнай кампаніі ў беларускія ВНУ09.0524-07-2026
2Тлумачым з Гурневічам. Чаму ўборачную ў Беларусі ператвараюць у цырк08.9506-08-2026
3Вынікі тыдня: Узбэцкія мігранты замест беларускай эліты. Што стаіць за зьнікненьнем брэндаў. Чаму Сабаленка абмінула Лукашэнку 09.5417-07-2026
4Сабаленка ў Менску, Лукашэнка і чырвоныя каровы, хабарнікі на новых пасадах. Навіны 14 ліпеня09.8914-07-2026
5Чаму страляюць у Горадні? КДБ вэрбуе актывістаў. Ліпы ў вазонах. Навіны 30 ліпеня08.4930-07-2026
6Лукашенко рассказал о достойных кандидатах, способных возглавить страну0019-03-2021
7Активист кампании "Европейская Беларусь" приговорен к 15 суткам ареста0021-08-2020
8Генпрокурор Белоруссии предложил наказывать участников несанкционированных акций0031-01-2021
9Министр обороны Белоруссии Хренин поручил отправлять нерадивых аграриев в армию06.5622-07-2026
10Зь беларускіх спартоўцаў зьнялі санкцыі ў яшчэ адным відзе — фэхтаваньні0502-06-2026

Классификация: Общество. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 6.94. Источник: www.svaboda.org.