Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Гомель выключылі зь пераліку населеных пунктаў у зонах радыяактыўнага забруджаньня

Дата публикации: 03-08-2026 19:11:56

Савет міністраў пастанавіў лічыць, што больш як 566 тысяч чалавек цяпер жывуць не ў забруджанай зоне. Апроч Гомля, чыстымі гарадамі сталі Лунінец, Іўе і Лельчыцы і яшчэ 174 населеныя пункты.

Основное содержимое страницы с новостью.

Савет міністраў пастанавіў лічыць, што больш як 566 тысяч чалавек цяпер жывуць не ў забруджанай зоне. Апроч Гомля, чыстымі гарадамі сталі Лунінец, Іўе і Лельчыцы і яшчэ 174 населеныя пункты.

У новым пераліку засталіся 364,2 тысячы жыхароў (скарачэньне ў 2,6 разу) і 1845 населеных пунктаў, падлічыў «Позірк».

«Аналіз вынікаў праведзенай у 2021–2025 гадах Міністэрствам прыроды і Міністэрствам здароўя працы ў абсьледаваньні забруджаных тэрыторыяў з адборам пробаў глебы і ацэнкай дозавых нагрузак на насельніцтва паказаў значнае паляпшэньне сытуацыі ў асобных населеных пунктах, разьмешчаных на забруджаных радыянуклідамі тэрыторыях», — гаворыцца ў паведамленьні.

Пастанова набудзе моц 1 студзеня. Бясплатнае харчаваньне для дзяцей, якія жывуць або вучацца на тэрыторыях, што раней лічыліся забруджанымі, застанецца да наступнага лета.

Сёлета ў красавіку намесьнік начальніка дэпартамэнту ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі МНС Леанід Дзедуль заявіў, што ў 1986 годзе ў Беларусі было забруджана радыянуклідамі больш за 3500 населеных пунктаў з насельніцтвам 2,2 млн чалавек, а на 1 студзеня 2026 году — 2013 і 922 тысяч адпаведна.

Годам раней Аляксандар Лукашэнка на профільнай нарадзе задаўся пытаньнем: «Чым жа мы тады займаліся 30 гадоў, калі ў нас 900 тысяч жывуць на забруджаных тэрыторыях?»

«Чаго вы дагэтуль называеце лічбы, якія былі 40 гадоў таму? Трэба прыводзіць (як бы гэта ні было папулярна ці непапулярна) у адпаведнасьць [з рэчаіснасьцю]», — заявіў тады ён.

Чаму гэта важна

Аляксандар Лукашэнка пасьлядоўна заяўляе, што небясьпека наступстваў Чарнобыльскай катастрофы перабольшаная, а на забруджаныя тэрыторыі трэба вяртаць людзей і аднаўляць там сельскагаспадарчую дзейнасьць.

У 2016-м пасьля чарговай заявы Лукашэнкі старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Экадом» Ірына Сухій адзначыла, што выдаткі на лекаваньне людзей могуць быць большымі за магчымую эканамічную выгаду.

«На жаль, цяпер мы назіраем тэндэнцыю на прыніжэньне наступстваў катастрофы на ЧАЭС: маўляў, гэта было даўно і ўжо ўсё мінула. Гэта няпраўда. Чарнобыль з намі яшчэ на многія-многія гады. А нейкія эканамічныя выгоды, якія Беларусь атрымлівае з выкарыстаньня забруджаных зямель, будуць зьнішчаныя выдаткамі на мэдыцыну», — сказала тады яна.

Што важна ведаць пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 году лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя.

  • У атмасфэру было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасьля атамнага бамбаваньня Хірасімы ў 1945 годзе.
  • З усіх краін ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы Беларусь пацярпела найбольш — на тэрыторыі Беларусі асела звыш 70% радыенуклідаў, найбольш забрудзіўся 21 раён.
  • З 2,2 мільёна чалавек, якія жылі на забруджаных землях, эвакуавалі і адсялілі 138 тысяч, яшчэ каля 200 тысяч самі зьехалі з пацярпелых тэрыторый.
  • У 1986 годзе падчас аварыі на ЧАЭС з разбуранага рэактара было выкінута 1850 пэтабэкерэляў радыенуклідаў, пры гэтым на долю радыеактыўнага цэзію прыпала 270 пэтабэкерэляў. Пэрыяд паўраспаду цэзію-137 — 30 гадоў.
Чарнобыль: Поўная храналёгія падзеяў
Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Гомель исключили из списка городов, загрязненных радиацией после аварии в Чернобыле05.7604-08-2026
2В 440 населенных пунктах Белоруссии нарушено электроснабжение из-за грозы015.8207-08-2026
3Единая госсистема мониторинга не выявила превышения уровня радиации под Архангельском0010-08-2019
4Міністэрства прыроды хоча абмежаваць лічбу наведнікаў заказьніка пад Слаўгарадам06.8104-08-2026
5Яшчэ некалькі краін заявілі аб зьніжэньні ўзроўню вады на сваіх рэках і рызыцы для энэргетыкі. А што ў Беларусі?08.8605-08-2026
6В Новгородской области из-за непогоды без электричества остались свыше 7 тыс. человек0013-12-2021
7В Саратове из-за аварийного отключения без отопления остались около 15,5 тыс. жителей0009-12-2021
8В Белгородской области без электричества остаются около 5,4 тыс. жителей0006-10-2025
9Под Псковом из-за метели остались без электричества более 40 населенных пунктов0029-03-2023

Классификация: Общество. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 14.38. Источник: www.svaboda.org.