Навукоўцы Нацыянальнага парку «Белавеская пушча» знайшлі ў запаведнай зоне надзвычай рэдкі грыб, адзіны ўзор якога раней быў выяўлены ў Ніжагародзкім Заволжы Расеі.
Навукоўцы Нацыянальнага парку «Белавеская пушча» знайшлі ў запаведнай зоне надзвычай рэдкі грыб, адзіны ўзор якога раней быў выяўлены ў Ніжагародзкім Заволжы Расеі.
Як адзначаецца на сайце запаведніка, гэты грыб мае назву цыфелапорыя белавеская (Cyphelloporia bialoviesensis).
«Фактычна гэта азначае, што на сёньня адзіная ў сьвеце стабільна існуючая і пацьверджаная папуляцыя гэта віду знаходзіцца ў Белавескай пушчы, у гонар якой і быў названы», — адзначылі ў запаведніку.
Зьнешне грыб падобны на застылыя ў драўніне малочныя карункі або на акамянелую марскую пену.
Як адзначылі навукоўцы, асаблівасьць гэтага грыбу ў тым, што ён можа жыць і размнажацца толькі ва ўмовах высокай вільготнасьці і вялікай колькасьці драўніны, што раскладаецца. Гэта азначае, дадалі яны, што выдаленьне старых дрэў пры санітарных рубках аўтаматычна прывядзе да яго зьнікненьня.
«Гэтая знаходка навочна даводзіць, што мёртвая драўніна ў белавескай пушчы — ня сьмецьце, а ключавы кампанэнт экасыстэмы, — фундамэнт, на якім трымаецца жыцьцё вялікай колькасьці найбольш рэдкіх арганізмаў. [...] Запаведны рэжым пушчанскіх лясоў, дзе натуральныя працэсы не парушае чалавек, застаецца адзіным гарантам выжываньня падобных рэліктавых арганізмаў», — падкрэсьлілі навукоўцы.
Што папярэднічалаНавукоўцы Белавескай пушчы пэрыядычна знаходзяць на запаведнай тэрыторыі рэдкія віды расьлін і грыбоў.
Летась у Белавескай пушчы знайшлі ксілярыю ніткападобная (filiformis) — таксама ведкі від грыбоў з роду Xylaria. Сярод іншых вядомых грыбоў гэтага роду, якія таксама былі раней выяўленыя на тэрыторыі запаведніка, — так званыя «Пальцы мерцьвяка» і «Рогі аленя».
Перад гэтым у часе палявых дасьледаваньняў супрацоўнікі навуковага аддзелу Белавескай пушчы знайшлі буйную папуляцыю балотнага вужавага зельля (Ophioglossum vulgatum), якую раней не фіксавалі.
Сёлета ў ліпеня стала вядома, што Беларусь зьвярнулася да ЮНЭСКА з просьбай стаць пасярэднікам у спрэчцы з Польшчай вакол Белавескай пушчы. Менск сьцьвярджае, што польская памежная агароджа, пабудаваная падчас міграцыйнага крызісу, пагражае ўнікальнай экасыстэме.
Белавеская пушча — адзін з найстарэйшых лясных масіваў Эўропы і аб’ект Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА. Яна знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і Польшчы, але пасьля палітычнага крызісу і міграцыйнай напружанасьці супраца паміж краінамі ў галіне аховы прыроды фактычна спынілася.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Ученые нашли в Крыму естественный вход в пещеру, где обнаружили останки древних животных | 0 | 0 | 24-09-2019 |
| 2 | Беларускі след знайшлі ў культавым турэцкім серыяле | 0 | 10 | 29-07-2026 |
| 3 | Загадочная шахта у входа в гробницу рава Нахмана из Бреслава | 0 | 5 | 06-07-2026 |
| 4 | Археологи обнаружили расположение одного из древнейших острогов Новосибирской области | 0 | 0 | 30-11-2021 |
| 5 | "Белавія" папярэдзіла пра змены ў графіку палётаў | 0 | 14.54 | 10-08-2026 |
| 6 | Под Владимиром нашли костяную пластину, предположительно, с ларца Ивана Грозного | 0 | 0 | 16-07-2022 |
| 7 | В Крыму обнаружили новые участки пещеры "Таврида", где нашли останки древних животных | 0 | 0 | 17-08-2019 |
| 8 | В Кабардино-Балкарии пещеру, где обнаружили останки древнего человека, исследуют ученые | 0 | 0 | 25-08-2025 |
| 9 | На «Поле Чудес» обнаружили большую погребальную камеру | 0 | 10 | 24-07-2026 |
| 10 | В Крыму нашли античный склеп с останками древних конников | 0 | 0 | 18-07-2019 |